Martin Roth-Initiative абвясціла набор заявак на падтрымку артыстаў усіх відаў мастацтва, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Праграма прадугледжвае часовае пражыванне ў Германіі працягласцю да 15 месяцаў.
Для таго, каб прыняць удзел у праграме, вы мусіце мець у Германіі культурніцкую арганізацыю, гатовую вас прыняць. Ініцыятыва не дапамагае з пошукам, але вы можаце знайсці ў інтэрнэце рэлевантныя для вас арганізацыі і напісаць ім самастойна.
Што ўваходзіць у падтрымку:
- штомесячная стыпендыя
- індывідуальная падтрымка (страхоўка, псіхасацыяльная падтрымка, моўныя курсы, трэнінгі)
- фінансавая падтрымка персаналу для прыёмнай арганізацыі (пры неабходнасці)
- кансультацыі і абмен досведам з іншымі стыпендыятамі і прыёмнымі арганізацыямі
- падтрымка ў атрыманні візы (стыпендыяльная віза не дае права працаваць у германіі)
Вы маеце права на стыпендыю, калі вы:
- праз сваю творчасць адданыя свабодзе, міру і дэмакратыі і праз сваю працу бо іншыя абставіны сутыкаецеся з абмежаваннямі сваёй свабоды або пагрозамі з боку дзяржавы і/ці недзяржаўных інстытуцый
- па-ранейшаму актыўныя ў сваёй краіне паходжання, або толькі нядаўна яе пакінулі, або не маеце бяспекі ў сваім цяперашнім месцы
- не маеце доступу да бяспечнага месца жыхарства (напрыклад, не маеце дазволу на жыхарства і пражываеце на падставе нацыянальнай або гуманітарнай візы)
- маеце неабходныя моўныя навыкі для камунікацыі з прыёмнай установай
- дэманструеце мастацкую/культурную актыўнасць і вашыя працы маюць правераную мастацкую/культурную і/або сацыяльную значнасць
Дэдлайн: 15 красавіка (але атрымаць доступ да формы заяўкі можна толькі да 17:00 CEST 12 красавіка).
Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна тут.