Калумністыка

«Галасаваць за Лукашэнку, а не займацца навукай?» Меркаванне пра тое, як з дапамогай Васілеўскай, што злётала ў космас, умацоўваюцца гендарныя стэрэатыпы

Марына Васілеўская пабывала на МКС. Пры гэтым прафесійнай касманаўткай яе назваць нельга, імаверна, яна скончыла завочку Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта (і ўлады ўпарта гэта хаваюць), а яе эксперыменты на арбіце выклікалі вялікае здзіўленне ў навукоўца. Але ўсё гэта не перашкаджае прапагандзе і ўладам ствараць Васілеўскай вобраз гераіні, якая дабілася чагосьці неверагоднага. Ці добрая гэта ролевая мадэль для дзяўчынак і жанчын і ці не ўмацоўвае стэрэатыпы? Пра гэта разважае для «Люстэрка» гендарная даследчыца Лена Агарэлышава.




Лявон Вольскі: «Чаму яна ніяк не надыходзіць — нашая Перамога?»

Лявон Вольскі пра нерашучасць як рысу беларускага нацыянальнага характару, а таксама пра салідарнасць, няўдалыя спробы агульнанацыянальных забастовак, вечныя перасцярогі беларусаў («А раптам будзе горш, чым цяпер») і бязрадасную перспектыву, якая пачынае вымалёўвацца ў агляднай будучыні. Што будзе, калі ў беларусаў так і не хопіць рашучасці супраціўляцца?




Лявон Вольскі: «Дзе рускі бунт, бязьлітасны і бессэнсоўны?»

Лявон Вольскі піша пра паслявыбарчыя каментары дэмакратычна-прагрэсіўных расейцаў і параўноўвае іх з рэакцыяй беларусаў на вынікі выбараў 2006 года, 18 гадоў таму. Музыка прыгадвае жахлівы холад на Плошчы, паводзіны амапаўцаў (амаль карэктныя), намётавае мястэчка, (не)заспяваныя песні, урэшце — разгром мястэчка і пры гэтым непахісная вера ў немінучую перамогу... Што агульнага і што не так з рэакцыяй расейцаў цяпер, праз 18 гадоў?

Вандруем разам

Вандроўка сцежкамі Альфрэда Ромэра

16 красавіка 1832 года нарадзіўся выбітны мастак, скульптар, этнограф, удзельнік паўстання 1863-1864 гг. Альфрэд Ізідор Ромэр. Напярэдадні дня народзінаў творцы прапануем выправіцца ў віртуальную вандроўку па мясцінах, звязаных з ягоным жыццёвым і творчым шляхам. Творчасць Альфрэда Ромэра непарыўна была знітавана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Ён пісаў партрэты, пейзажы, ствараў бронзавыя медальёны з партрэтамі значных для гісторыі краю асобаў, гравюры з выявамі архітэктурных помнікаў былога ВКЛ, рабіў этнаграфічныя замалёўкі побыту беларусаў, распісваў праваслаўныя, каталіцкія храмы

Вандроўка па беларускіх мясцінах Рыгі. Частка ІІ

У міжваенны перыяд жыццё беларусаў у Латвіі было згуртавана вакол адукацыйнай ды культурніцкай дзейнасці. На афіцыйным узроўні з 1921 года ў суседняй краіне дзейнічаў Беларускі аддзел міністэрства асветы. У Рызе захавалася шмат будынкаў, дзе беларуская моладзь вучылася, ладзіла свае вечарыны, займалася выдавецкай дзейнасцю. Сёння прапануем прайсціся па вуліцах Старой Рыгі ды наведаць гэтыя адрасы.


Маршрут на выходныя: што паглядзець на поўнач ад Мінска

Калі надакучыла сядзець у Мінску, душа прагне прыгодаў, а часу бракуе, «Будзьма» мае што параіць і на гэты выпадак. Сёння прапануем маршрут на поўнач Мінскай вобласці працягласцю 65 км. Ілья — Абадоўцы — Касцяневічы — Крывічы — Будслаў — Ілава.

Навіны "Будзьма"

«Літоўскі дзікун». Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Ягайла ўмеў здзіўляць публіку на Кракаўскім двары: свечкі для Д’ябла, забабоны, незразумелая мова, любоў да лазні і паляванняў, але... цвярозы лад жыцця. Яго бачылі марыянеткай, а ён заснаваў дынастыю ды паклаў пачатак аб’яднанню земляў Польшчы, Літвы і Русі. Перажыў сяброў, ворагаў і трох жонак. Менеджар, палітык і лідар, які па-ранейшаму чамусьці для нас — «паляк», для палякаў — «ліцвін»