Апошняя магчымасць убачыць велікодны спектаклік «Адпусці народ»! У суботу, 22 красавіка, беларуская «Батлейка» — у прасторы «Пад жырандоляй».
Дата: 22 красавіка
Час: 12.00 (час мясцовы)
Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Варшава
Гэта будзе вялікае велікоднае падарожжа дзяцей і дарослых з мінулага ў будучыню разам з героямі традыцыйнай батлейкі і Хорам вольных беларусаў.
Вас чакае цікавая гісторыя для ўсёй сям’і, спевы, гульні і неспадзяванкі.
Уваход вольны! Данаты на падтрымку праекта вітаюцца! Рэгіструйцеся па спасылцы.