У суботу, 1 красавіка, спявачка Дуся Шукшына грае канцэрт у Мінску!
Дата: 1 красавіка
Час: 21.30
Месца: TNT ROCK CLUB, вул. Рэвалюцыйная, 9а, Мінск
Спадарыня Дуся грае свае песні ў стылі synth pop, indie на аналагавым сінтэзатары. Яна ўваходзіць у спіс выканаўцаў новай хвалі лэйбла «Пяршак», а яе дэбютны альбом стаў адным з альбомаў года па версіі міжнароднага партала beehype.
Гэтым разам будзе не толькі спяваць, а яшчэ і мультфільмы паказваць!
Уваход — free donation.