У суботу, 27 траўня, фольк-гурты «Яваровы людзі» і «Яваровы дзеці» і Згуртаванне Беларусаў Канады ладзяць у Таронта дзіцячы фэст мастацтваў «Залатыя ключы».
Дата: 27 траўня
Час: з 17.30 (час мясцовы)
Месца: 524 St. Clarens Ave, Тoronto
Запрашаюць дзетак і юнакоў выступіць з любымі крэатыўнымі праектамі: спевы, танцы, музыка, мастацтва, кібермастацтва, тэатр, цырк, прыгожае пісьменства і г.д.!
Калі жадаеце паўдзельнічаць, пішыце на мэйл [email protected].
Квіткі — 10 даляраў, а дзеткам уваход вольны!