У суботу, 7 студзеня, клуб беларускай дыяспары «Пагоня» запрашае ўсіх незалежна ад полу, узросту і нацыянальнасці адсвяткаваць Каляды па-беларуску.
Дата: 7 студзеня
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: 5 Května 1043/32, Прага
Вас чакае:
прэзентацыя калядных традыцый;
сумесныя спевы калядак;
ваджэнне казы (го-го-го каза!);
традыцыйныя танцы.
Не забываемся пра пачастункі для каляднай казы і калядоўшчыкаў.
І памятайце: каб апублікаваць фотачкі ці відэа з імпрэзы, трэба будзе атрымаць згоду арганізатарак.
Уваход вольны!