У чацвер, 30 сакавіка, у палацы Румянцавых і Паскевічаў будзе яшчэ адна файная лекцыя «Чалавек жыў тут заўсёды» ад гомельскіх археолагаў у межах не меней файнай выставы «Старэй за 1142».
Дата: 30 сакавіка
Час: 17.30
Месца: палац Румянцавых і Паскевічаў, пл. Леніна, 4, Гомель
«Чалавек тут жыў заўсёды» — гэта сцвярджэнне знакамітага гомельскага археолага Алега Макушнікава, для якога гомельскі парк быў не проста месцам адпачынку з цяністымі дрэвамі, гарэзнымі вавёрачкамі і раскошным палацам канца XVIII–XIX стст., а тэрыторыяй, прывабнай для чалавека заўсёды — сотні і нават тысячы гадоў таму.
Лекцыя прысвечана найстаражытнай гісторыі месца, якое сёння з’яўляецца сэрцам Гомеля.
Калі з’явіліся першыя людзі ў гістарычнай частцы горада? Як яны жылі? Чым займаліся? І якія артэфакты могуць пра гэта расказаць?
Адказы на гэтыя і іншыя пытаннечкі атрымаеце падчас лекцыі.
Зірніце на Гомель вачыма археолага!
Уваход — па квітку ў музей.