Літаратура Іншае Мінск
Канец: 09.06 (19:00)
музей Якуба Коласа
Лекцыя Мікалая Сарокі «На што хварэў Скарына» ў Мінску
Пачатак: 09.06 (17:00)Канец: 09.06 (19:00)
музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Кошт: 3 рублі
У пятніцу, 9 чэрвеня, музей Якуба Коласа ў межах праекта «Простыя словы» ладзіць лекцыю Мікалая Сарокі «На што хварэў Скарына», спроба дыягназу праз 500 гадоў.
Дата: 9 чэрвеня
Час: 17.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Мы шмат чаго ведаем пра Скарыну, але ў ягонай біяграфіі ўсё яшчэ застаецца шмат прагалаў і неразгаданых таямніц.
Ад пільнага погляду Мікалая Сарокі не схаваліся характэрныя прыкметы «хваробы геніяў і арыстакратаў», і пад увагу аўтара пападае знакамітая гравюра — партрэт Францішка Скарыны.
Мікалай Сарока — беларускі лекар, рэўматолаг, адзін з вядучых навукоўцаў у галіне клінічнай медыцыны.
То прыходзьце высветліць, на што ж там хварэў наш Францішак.
Квіткі — 3 рублі.