У суботу, 11 лютага, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі зноў ладзіць майстар-клас па лепцы з гліны.
Дата: 11 лютага
Час: 11.00
Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель
Гэтым разам тэма занятка вольная — вы самі абіраеце, што зляпіць: кубак, талерку, упрыгожванне ці штосьці іншае!
Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем!
Лепш узяць з сабой спецыяльны мастацкі фартух або зменную вопратку, якую нястрашна выпацкаць, і заколкі / гумку, калі ў вас доўгія валасы.
Па заканчэнні майстар-класа важна будзе сфатаграфаваць свой выраб або зрабіць з ім сэлфі — каб па памылцы не забраць чужую працу.
Дзеці да 7 гадоў могуць удзельнічаць у майстар-класе толькі ў суправаджэнні дарослых.
Кошт удзелу — 10 рублёў. Пры жаданні свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (гэта каштуе дадаткова 3 рублі).
Колькасць месцаў абмежаваная — усяго 10. Таму абавязкова запісвайцеся загаддзя па тэлефоне +375(232)509698.
Таксама просяць да пятніцы ўнесці перадаплату — каб месца засталося за вамі.