У пятніцу, 20 студзеня, у Варшаве прэзентуюць вынікі даследавання «Тэорыі змовы ў дзяржаўнай медыйнай прапагандзе ў Беларусі».
Дата: 20 студзеня
Час: 12.00 (час варшаўскі)
Месца: адрас паведамяць пасля рэгістрацыі, Варшава / Youtube Press Club Belarus
У даследаванні апісана асноўная тэорыя змовы, якая актыўна выкарыстоўвалася беларускімі дзяржаўнымі СМІ на працягу 2021 года.
Гэта першае такое даследаванне.
Што зрабілі даследчыкі:
выявілі і класіфікавалі інфармацыйныя нагоды, якія былі скарыстаныя для тэорый змовы;
абазначылі асноўныя канспіралагічныя канцэпты;
прааналізавалі загалоўкі матэрыялаў;
азначылі асноўныя парушэнні журналісцкіх стандартаў у тэкстах з канспіралогіяй.
Даследаванне прадставіць доктарка філалагічных навук Ірына Сідорская.
Мадэратар — аналітык праекта «Media IQ» Паўлюк Быкоўскі.
Удзел вольны.
Рэгіструйцеся па спасылцы. Калі не можаце наведаць прэзентацыю, далучайцеся да анлайн-трансляцыі на ютуб-канале Press Club Belarus па спасылцы.