• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2023 | Гісторыя

5 фактаў пра Рыжскі мір. Калі нас бяз нас дзялілі

18 сакавіка 1921 года тэрыторыя Беларусі ў які ўжо раз была ганебна разарваная і падзеленая яе спрадвечнымі суседзямі — Расеяй і Польшчай. Як так сталася, што голасу самой Беларусі ніхто нават не запытаў? Піша Павел Хадзінскі ў выданні "Новы час".



Прадстаўнікоў БНР і БССР не дапусьцілі да ўдзелу

Пасьля сканчэньня вайны, у якой удзельнічалі Расея, якая прайграла, і Польшча, што атрымала перамогу, неабходнабыло правесьці сустрэчу, на якой вырашалася будучыня тэрыторый.



У жыхароў Беларусі, да якой краіны яны жадаюць адносіцца, запытацца ўвогуле забыліся. Нават мірныя перамовы ў Рызе прайшлі без удзелу беларусаў: не было ні камуністаў з БССР, ні дэлегацыі ад Беларускай Народнай Рэспублікі. Супраць іх прысутнасьці выступілі як палякі, так і бальшавікі, якім быў нявыгадны ўдзел этнічных беларусаў у перамовах.

Большасьць польскіх дзеячаў вельмі дрэнна ў 1920 годзе ставілася да стварэньня беларускай нацыянальнай дзяржавы. Гэта зразумела з пункту гледжаньня польскіх нацыяналістаў, бо існаваньне самастойнай беларускай дзяржавы пагражала цэласнасьці той Рэчы Паспалітай, якую яны бачылі. Не толькі савецкі ўрад, але і варшаўскі ўрад таксама не жадаў мець зносіны на перамовах у Менску, а потым у Рызе, зь беларускай дэлегацыяй.

Расейцы прапаноўвалі аддаць палякам ўсю тэрыторыю Беларусі

Кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Ёфэ пасьля паразы ў вайне чырвонай Расеі супраць Польшчы, зрабіў прапанову саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР, да ракі Бярэзіны. Наўзамен яны разьлічвалі на тэрытарыяльныя саступкі палякаў ва Ўкраіне, аднак польскі бок не прыняў гэтую прапанову. У польскім палітычным кіраўніцтве мяркавалі, што краіна не здолее «праглынуць» такую вялікую частку. Апроч таго, Расея была вымушая выплаціць вялізныя рэпарацыі Польшчы — 30 мільёнаў рублёў золатам. А таксама пагадзілася вярнуць розныя культурныя каштоўнасьці.


Апошняя старонка Рыжскай дамовы з пячаткамі

Але рэпарацыі былі замаскаваныя пад выплату нейкіх сродкаў у якасьці кампэнсацыі за той уклад, які Царства польскае ўнесла ў разьвіцьцё Расейскай імпэрыі ў папярэднім стагодзьдзі.

Янка Купала і Якуб Колас адмовіліся прызнаваць умовы Рыжскай мірнай дамовы

Прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі, што заставаліся ва ўсходняй частцы нашай краіны пад уладай камуністаў асуджалі і не прымалі вынікі так званай мірнай дамовы. У іх ліку былі Янка Купала, Якуб Колас і Ўладзімер Дубоўка.


Польскія жаўнеры ля новай мяжы

Акрамя гэтага афіцыйна засьведчылі сваё адмоўнае стаўленьне кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў.

Канчатковая мяжа прайшла значна глыбей на ўсход, чым прапанаваная раней «лінія Керзана»

Вялікая Брытанія на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненьні вайны і выпрацавала прапановы па разьмежаваньні, — так званая «лінія Керзана» павінна была ўсталяваць усходнюю мяжу Польшчы па мяжы рассяленьня палякаў, з аднаго боку, і беларусаў і ўкраінцаў, з другога.

У выніку мяжа знаходзілася ля самога Менску. Гэтым тлумачыцца і дзіўная зараз назва чыгуначнай станцыі крыху на захад ад сталіцы — «Беларусь».

Як гэта выглядала на мапе, красамоўна можна паглядзець ніжэй:


Дамова прынесла беларусам ня мір, а згвалтаваньне з абодвух бакоў

Былыя краіны ворагі адмаўляліся ад усялякіх прэтэнзій на землі, якія страцілі. Яны абавязваліся ня весьці варожай дзейнасьці ў дачыненьні адзін да аднаго, устрымлівацца ад усялякага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы, а таксама гарантавалі нацыянальным меншасьцям усе правы, якія забясьпечваюць свабоднае развіцьцё культуры, мовы і выкананьне рэлігійных абрадаў. Аднак на самай справе, што заходнія, што ўсходнія беларусы, як звычайна, нічога ня выйгралі.


Польскі плякат

І Польшча, і Савецкая Расія сістэматычна парушалі мірную дамову. СССР падтрымліваў чырвоны партызанскі рух у Заходняй Беларусі, спанcаваў прасавецкія арганізацыі, у тым ліку тэрарыстычнай скіраванасьці. Польшча ў сваю чаргу не забясьпечвала беларусам згаданае вышэй свабоднае разьвіцьцё культуры, мовы і выкананьне рэлігійных абрадаў.

Некаторыя станоўчыя вынікі былі. Напрыклад жыхары Ўсходняй Беларусі змаглі скарыстацца пладамі беларусізацыі — вучыцца па-беларуску, чытаць кнігі на роднай мове, аднак затым наступіў час калектывізацыі, масавых рэпрэсій, татальнай русіфікацыі, а таксама адсутнасьці свабоды ў перасоўваньні. Жыхары Заходняй Беларусі сутыкнуліся з палянізацыяй у культуры і адукацыі, яны не былі прадстаўлены ў органах улады, але пры гэтым захавалі асабістую свабоду і маглі зьехаць з краіны.


Камуністычны плякат

Як на вашую думку, каму больш пашанцавала ў тых умовах: Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы ці Ўсходняй БССР пад уладай Крамля?

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка...

valiancina_shauchenka
Кіно

Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»

У пачатку сакавіка прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская разам з камандай фестывалю «Паўночнае ззянне» запусціла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol

Галерэя Monopol — гэта невялікае памяшканне ў цэнтры польскай сталіцы. Дзве залы, адна з іх зусім невялікая, таму...

Апошнія навіны

    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип