• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.09.2022 | Гісторыя Вандруем разам

7 цудаў Пастаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»

Лета мінула, але і ўвосень вандроўкі не губляюць сваёй актуальнасці, зараз у іх прыўносіцца асаблівая рамантычнасць атмасферы краявідаў, стану прыроды. Кожны, хто здольны адчуваць, абавязкова знойдзе нешта сваё. Варта рушыць, каб зразумець. Падарожнікаў, што завітаюць на Пастаўшчыну, чакае шмат цікавага. Каб не разгубіцца ды нічога не прапусціць, сабралі для вас сем найбольш вартых увагі аб’ектаў Пастаўскага раёна.


1.jpg
Фота: planetabelarus.by

1. Камаі, касцёл Святога Яна Хрысціцеля

У Камаях захаваўся ўнікальны помнік беларускай абарончай архітэктуры — касцёл святога Яна Хрысціцеля. Гатычны храм быў пабудаваны ў 1606 годзе на сродкі Яна Рудаміна-Дусяцкага. Першапачаткова будынак меў чатырохкутную форму, але ў 1778 годзе на сродкі тагачасных гаспадароў Камаяў Войнаў і Козелаў да паўднёвай часткі храма была прыбудавана капліца з крыптай, што моцна змяніла знешні выгляд будынка. Пра тое, што храм выконваў абарончую функцыю, апроч архітэктурных рысаў: сціпласці, масіўных сценаў, вокнаў-байніцаў і іншых — сведчаць умураваныя ў сцены касцёла ў памяць аб Паўночнай вайне гарматныя ядры.

2.jpg

Ва ўнутраным аздабленні храма варта звярнуць увагу на арган 1906 года рукі Войцэха Гадко, адзіны спраўны арган гэтага майстра ў Беларусі. Арган быў пабудаваны ў гонар 300-годдзя камайскага касцёла. Ёсць здагадка, што роспісы сценаў камайскага храма выкананы вядомым мастаком, удзельнікам паўстання 1863-1864 гг. Альфрэдам Ромэрам, народжаным побач у вёсцы Караліно. Так яно ці не, дакладна невядома, але абраз «Хрыстос і сірата» дакладна належыць руцэ майстра, Ромэр падараваў яго касцёлу неўзабаве перад спачынам.

3.jpg
Альфрэд Ромэр, Хрыстос і сірата

4.jpg

Фота: planetabelarus.by

2. Камаі, каменны крыж

Насупраць касцёла ў парку варта звярнуць увагу на ўнікальны помнік — каменны крыж, высечаны з ружовага гранітнага валуна. Вышыня крыжа два з паловай метры, шырыня гарызантальнай папярочкі больш за паўтары метры. Вертыкальная частка крыжа звужаецца дагары і мае форму трапецыі. Пасярод крыжа высечана ніша ў выглядзе трохкутніка, пад ёй на крыжы можна разгледзець чатыры шэрагі ледзь прыкметных знакаў. На тыльным баку і часткова на фасадзе крыжа можна пабачыць не расшыфраваныя да сёння надпісы пазнейшага паходжання лацінкай. Ёсць розныя меркаванні наконт таго, калі гэты крыж быў усталяванны побач з камайскім касцёлам. Найбольш верагоднай лічыцца, што крыж быў пастаўлены ў час будаўніцтва храма ў 1603-1606 гг.

5.jpg

Фота: planetabelarus.by

3. Лынтупы, сядзіба Бішэўскіх

Сёння ў Лынтупах варта звярнуць увагу на некалькі цікавых аб’ектаў. Першы з іх палац апошніх гаспадароў Лынтупаў шляхцічаў Бішэўскіх. Бішэўскія былі добрымі прадпрымальнікамі і, відавочна, эстэтамі. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац па праекце знакамітага архітэктара свайго часу Тадэвуша Раствароўскага, навокал разбіў пейзажны парк з рэдкімі раслінамі, капліцай, воднай сістэмай сажалак ды набярэжнай з граніту, упрыгожанай разнастайнымі скульптурамі.

6.jpg

Фота: vedaj.by

Па мясцовай легендзе палац Юзаф Бішэўскі пабудаваў у 1907 годзе для французскай акторкі, у якую закахаўся падчас адной з вандровак. Яна паабяцала пабрацца з Юзафам шлюбам, калі ён пабудуе для яе палац не горшы, чым у яе ў Францыі. Але скончылася гісторыя сумна, пабачыўшы палац, акторка сказала, што ў яе бацькі стайні прыгажэйшыя.

7.jpg

Фота: planetabelarus.by

4. Лынтупы, касцёл Святога Андрэя Баболі

Наступны аб’ект, на які раім звярнуць увагу ў Лынтупах, — неагатычны касцёл Св. Андрэя Баболі, збудаваны на сродкі Юзафа Бішэўскага ў 1908 — 1914 гг. паводле праекта віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. На рынкавай плошчы насупраць касцёла калісьці размяшчалася сінагога, але яе знішчылі пасля ІІ Сусветнай вайны. Цікавы факт, што праваслаўнай царквы ў Лынтупах ніколі не было.

8.jpg

Фота: planetabelarus.by

9.jpg

Фота: planetabelarus.by

5. Лучай, касцёл Святога Юды Тадэвуша

Сёння архітэктурнай перлінай Лучая з’яўляецца касцёл Св. Юды Тадэвуша. Будаўніцтва храма пачалося ў 1766 годзе на сородкі Альжбэты Агінскай па праекце італьянскага архітэктара Карла Спампані, на той час выкладчыка архітэктуры ў Віленскім езуіцкім універсітэце. Касцёл размешчаны на адной з самых высокіх кропак мясцовасці, таму бачны здалёк.

10.jpg

Фота: planetabelarus.by

Лучайскі храм — адзін з апошніх помнікаў езуіцкага манументальнага дойлідства на сучаснай тэрыторыі Беларусі, узвядзенне якога было скончана непасрэдна перад скасаваннем ордэна. Храм унікальны яшчэ і тым, што стылістычна належыць да пераходнага кшталту будынкаў — нягледзячы на яшчэ шматлікія абарочныя рысы, у ім ужо дакладна прасочваюцца асаблівасці, характэрныя для іншгага архітэктурнага стылю — класіцызма.

11.jpg

Фота: planetabelarus.by

Велічнае вонкавае аблічча храма было праз пэўны час аздоблена выкшталцоным «аб’ёмным» фрэскавым роспісам інтэр’ера ў тэхніцы «грызайль», што імітуе скульптуру і элементы архітэктурнага дэкору. Аўтарства фрэскавага роспісу лучайскага храма належыць выбітнаму мастаку свайго часу Казіміру Асташэўскаму, які распісваў і Будслаўскі касцёл. Езуіты мелі фінансавыя магчымасці запрашаць да супрацы найлепшых майстроў. На жаль, палова аўтэнтычных роспісаў сёння зафарбавана сучаснымі, без знакамітага «3D-эфекту», які ўласцівы працам Анташэўскага.

12.jpg

6. Дунілавічы, касцёл Найсвяцейшай Тройцы

У Дунілавічах варта звярнуць увагу на касцёл, пабудаваны ў стылі віленскага барока ў 1769 — 1773 гг. пры кляштары манахаў-дамініканцаў, які існаваў у мястэчку з 1683 года. Дамініканцы падтрымалі паўстанне 1830-1831 гг., таму ўжо ў 1850 годзе ордэн быў скасаваны расійскімі ўладамі. Адпаведна і кляштар у Дунілавічх таксама.

13.jpg

Фота: planetabelarus.by

Фундатарка кляштара Альжбэта Белазор падарыла яму цудадзейны абраз Маці Божай Ларэтанскай, які можна пабачыць у касцёле і сёння. Дамініканцы будавалі свае храмы толькі ў буйных гарадах, а Дунілавічы былі маленькім мястэчкам, але сталіся выключэннем менавіта для захавання гэтага абраза. Пад абраз быў збудаваны і ўнікальны для Беларусі двухузроўневы («ларэтанскі») алтар, які сімвалізуе жытло Дзевы Марыі. Адпаведна легендзе анёлы перанеслі дом Марыі з Палестыны ў Італію ў горад Ларэта, выратаваўшы ад разбурэння. Маці Божая Ларэтанская лічыцца заступніцай усіх, чыё жыццё звязанае з перамяшчэннямі ў паветры.

14.jpg

Фота: planetabelarus.by

7. Асінагарадок, Свята-пакроўская царква

Далей прапануем наведаць вёску Асінагарадок. Тут, на колішнім гарадзішчы жалезнага веку ўзвышаецца Свята-Пакроўская царква — помнік драўлянага дойлідства 1856 года пабудовы. Вядома, што першая царква, фундаваная Радзівілам Сіроткам, тут узгадваецца ў 1613 годзе. Сучасная царква пабудаваная на сродкі князя Ануфрыя Друцкага-Любецкага і моцна перабудаваная ў пачатку ХХ стагоддзя архітэктарам Струевым. Унутры варта звярнуць увагу на іканастас ХІХ стагоддзя. Некаторыя іконы там датуюцца адно ХVIII стагоддзем, такія як «Маці Божая з дзіцём» і «Апостал Пётр». Вельмі нетыпова выглядае званіца побач з храмам. Адметная яна сваім высокім каменным ніжнім ярусам. Верхняя частка званіцы драўляная, мае складаную кампазіцыю, выкананую ў стылі мадэрн.

15.jpg

Фота: planetabelarus.by

16.jpg

Фота: planetabelarus.by

А з тым, што паглядзець у самім раённым цэнтры, горадзе Паставы можна азнаёміцца тут.

Вандруйце разам з «Будзьма!». ПЖ

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Shuma ў Вільні!

  • 02.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 02.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 02.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 02.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 02.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип