• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.01.2023 | Грамадства

Беларуская мова: абраная местачковасць?

Вярхоўны Савет 26 студзеня 1990 года прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у Беларусі. І хочацца мне, шаноўнае спадарства, у гэты святочны дзень закрануць адну важную для мяне тэму, піша Іван Палескі ў «Новым Часе».


475.jpg

Апошнім часам давялося мне, як і многім іншым беларусам, паглыбіцца ва ўкраінскае інфаполе. І выявіўся такі цікавы факт. Хоць ва Украіне вайна, украінцы працягваюць рабіць самы розны кантэнт на самыя розныя тэмы. І робяць гэта пераважна ўкраінскаю моваю. З пачаткам вайны ўкраінамоўны сегмент нават павялічыўся.

У беларускамоўным жа сегменце інтэрнэту сітуацыя зусім іншая. У нас цяпер вельмі мала беларускамоўных тэкстаў не пра Беларусь і не звязаных наўпрост з Беларуссю. Калі хочацца знайсці пачытаць што-небудзь цікавае аб, напрыклад, краінах Азіі ці Лацінскай Амерыкі (і не проста пачытаць, а зрабіць гэта па-беларуску), то трэба моцна парыцца ў айчынных інтэрнэт-прасторах. І абсалютна не факт, што мы яшчэ нешта адшукаем.

Падобныя артыкулы выходзяць раз на некалькі месяцаў і тонуць у агульнай колькасці іншых тэкстаў. Зразумела, што беларусам, як і ўсім астатнім людзям у свеце, цікава даведацца найперш аб тым, што адбываецца менавіта ў іх краіне, але ўсё ж такі ў нас назіраецца вельмі моцны перакос.

90% беларускамоўнага інтэрнэту верціцца вакол адных і тых жа дат і наратываў. Аднак, з’яўляючыся важнымі ў агульным плане, яны не з’яўляюцца настолькі важнымі ў звычайным жыцці, штодзённай патрэбай. У выніку шмат хто з беларусаў вымушаны звяртацца ў сваіх пошуках да рускамоўных крыніц.

Але такім чынам у нас наўрад ці атрымаецца стварыць сапраўднае сучаснае культурнае беларускамоўнае асяроддзе. Калі мы на самай справе лічым неабходным супрацьстаяць расійскаму медыяўплыву на беларусаў, нам трэба змяніць свой падыход да гэтай сітуацыі.

Наша імкненне бясконца паўтараць адное і тое ж, з года ў год, пішучы на адныя і тыя ж тэмы, заганяе нас саміх у культурнае гета, закупорвае нас у нашых унутраных праблемах. На выхадзе атрымоўваецца «свойскі» кантэнт для даволі вузкага кола.

Не дадае спакою і масавая міграцыя беларусаў, што пачалася два гады таму. Многія з нас апынуліся ў чужых краінах, з чужымі мовамі і культурамі. І як не даць сваім дзецям растварыцца ў новым асяроддзі? Тут аднымі класікамі сыты не будзеш.

Уявім сабе сітуацыю: малады чалавек адчувае прагу да беларушчыны і пачынае шукаць беларускамоўны кантэнт на нейкую тэму. Сучасная моладзь прызвычаілася шукаць інфармацыю ў інтэрнэце. І калі гэты маладзён не знаходзіць жаданага па-беларуску, ён пачынае лічыць усё гэта марнаваннем часу і звяртаецца да іншамоўных крыніц.

Дый што казаць, калі часам рускамоўныя артыкулы ў Вікі на беларускія тэмы бываюць больш аб’ёмнымі і змястоўнымі, чым беларускамоўныя! Шкада, але гэта факт.

476.jpg

Інфармацыйны рынак сёння — гэта якраз той сегмент, дзе ніколі не бывае недахопу прадукту, яго заўжды шмат. Засталося толькі беларусам навучыцца гэты прадукт рабіць. І не толькі якасна, але і дастаткова масава. У тых жа ўкраінцаў тэкстаў на любыя тэмы і на любы густ заўжды было колькі заўгодна. І зараз, у такі звышважны для Украіны перыяд, мы бачым, што ўкраінская медыяпрастора выявілася дастаткова моцнай, каб унутры ўкраінскага грамадства паспяхова супрацьстаяць расійскай прапагандзе.

Гэта адбылося ў выніку таго, што ўкраінцы дзесяцігоддзямі прывучалі свой народ чытаць, глядзець і слухаць менавіта на сваёй мове. І гэта тычылася абсалютна любой тэмы, ад кулінарных шоу да гісторыі культуры старажытнай Бірмы. Бо, калі ты хочаш прывучыць рускамоўнага чалавека да роднай мовы, ты не можаш яму расказваць толькі пра гераічныя старонкі айчыннай гісторыі ці якую іншую падобную патэтыку, ты мусіш даваць абсалютна разнапланавы кантэнт, інакш нічога не атрымаецца.

І яшчэ: надышоў час зразумець, што беларуская мова — гэта ў першую чаргу менавіта мова, сродак для камунікацыі. І гэтым яна нічым не адрозніваецца ад любой іншай мовы ў свеце. Нам трэба перастаць, нарэшце, рабіць з нашай мовы нейкі палітычны сімвал, паставіць нашу мову, так бы мовіць, на звычайныя, побытавыя рэйкі.

Развіццё — гэта няспынны працэс, а яго адсутнасць будзе выклікаць паступовую дэградацыю. Таму беларусы, калі захочуць захавацца, наўпрост будуць вымушаны пачаць ствараць годны разнапланавы прадукт па-беларуску не час ад часу, а пастаянна. Інакш расійскі ўплыў на нашае грамадства (ці то польскі, англійскі, як каму больш падабаецца) будзе з цягам часу толькі ўзмацняцца. І адшукаць выйсце з гэтага становішча будзе ўсё больш складана.

Чытайце яшчэ: 

Беларуская і ўкраінская мовы — сродак камунікацыі ці...? Абмяркоўваем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

«Дзядзька Тарас! Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай?»

Мова Вялікага княства, унікальная літара, 83 пераклады аднаго верша — цікавыя факты пра беларускую мову

Мат у беларускай мове і традыцыі: міфы і факты

Моўная фанабэрыя: чаму беларуская і ўкраінская мовы здаюцца смешнымі для расейцаў?



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка...

valiancina_shauchenka
Кіно

Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»

У пачатку сакавіка прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская разам з камандай фестывалю «Паўночнае ззянне» запусціла...

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип