• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.03.2023 | Музыка Беларусы свету

«Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было

Гастрольны тур Светы Бень і Галі Чыкіс, прысвечаны выхаду іх першага сумеснага альбома «Приём!», распачаўся ў пятніцу, 17 сакавіка, у нямецкім гарадку Цайц, што на поўдні ад Ляйпцыга. Канцэрт праходзіў ва Upsala Garage — культурнай прасторы, якую стварылі з былога гаража артысты з піцерскага Upsala-Circus, частка каманды якога перабралася ў Цайц каля года таму.


01.jpg

Нягледзячы на тое, што Цайц — маленькі горад з насельніцтвам менш за 30 тысяч чалавек, палова з якіх старэйшыя за 50 гадоў, на канцэрт прыйшло больш за паўсотні людзей — беларусаў ды немцаў, дарослых і дзяцей. Быў нават адзін сабака.

02.jpg

Музыкі выканалі ўсе песні з альбома і некалькі іншых, з усім спектрам эмоцый, як кажуць самі аўтары, «ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі».

03.jpg

Перад некаторымі песнямі Света з дапамогай перакладчыцы тлумачыла, пра што будзе наступная кампазіцыя — хаця, канечне, наўрад ці гэтага было дастаткова, каб зразумець тыя ж «Чорныя бідоны», самую, напэўна, моцную песню альбома, нават ведання мовы будзе недастаткова — трэба, калі не быць беларусам, то, як мінімум, быць у беларускім кантэксце. Але ж выглядала, што гледачам, у тым ліку немцам, спадабалася нават без поўнага разумення сэнсу песень.

04.jpg

05.jpg

06.jpg

07.jpg

08.jpg

Канцэрт у Цайцы — першы ў туры (і ўвогуле другое жывое выкананне альбома, які выйшаў у мінулым снежні і быў упершыню прэзентаваны ў студзені ў Берліне, дзе зараз жывуць абедзве музыканткі). Наперадзе яшчэ адзін канцэрт у Германіі, у Мюнхене, пяць ў Польшчы, а таксама ў Рызе, Таліне, Празе, Тбілісі ды Батумі. За абвесткамі можна сачыць праз тэлеграм-бот «Будзьма разам».

09.jpg

10.jpg

Яўген Ерчак, фота аўтара, budzma.org


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання

Сёння, каб упэўнена адчуваць сябе па жыцці, чалавеку неабходна валодаць шматлікімі навыкамі і ўменнямі, трымаць у галаве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама...

valiancina_shauchenka
Асоба

Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»

Яго галоўная праца стала настольнай кнігай паэта Максіма Багдановіча, які вывучаў па ёй родную мову. Гэта быў «Слоўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип