Беларускі музэй і выдавецтва «Скарына» запрашаюць на гутарку з рэдактарамі выдавецтва Ігарам Івановым і Ўладзіславам Гарбацкім пра тое, як Лёндан стаў адным з цэнтраў беларускага друку і застаецца ім цягам ужо некалькіх стагодзьдзяў.
Размова пойдзе пра Аляксандра Рыпінскага, «Божым шляхам», тамвыдат, Гая Пікарду, Веру Рыч, а. Аляксандра Надсана ды іншых суродзічаў і беларусазнаўцаў, можна будзе пабачыць некаторыя іхныя выданьні.
На вечарыне можна будзе пагартаць і набыць новыя кнігі «Скарыны».
Дзе: Вільня, Vilniaus g. 20
Калі: Пятніца, 3 сакавіка, 18:00