• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.10.2022 | Адукацыя

Адкуль бяруцца змрочныя думкі і што рабіць, каб іх адагнаць?

Алесь Тодараў на budzma.org разбіраецца з тым, адкуль у нас бяруцца змрочныя думкі, якія фармуюць песімістычны погляд на жыццё і да чаго яны могуць прывесці.


Screenshot_14.png

Бывае так, што ў чалавека ўзнікае цэлая плыня негатыўных думак. Як бы па той спіралі ідуць яны адна за адной, закручваючы сітуацыю: ад побытавага негатыву, які проста прыгнятае, да сапраўднага змроку, калі здаецца, што ніякага прасвету нібыта і не бачна. Здарацца такое можа па самых розных прычынах.

Напрыклад, на фоне працяглага стрэсу або эмацыйнага выгарання. Калі чалавек доўгі час знаходзіцца ў малакамфортнай сітуацыі — мае праблемы ў сям’і або на працы, не можа рэалізавацца або рэалізаваць свае патрэбы. Таксама такое можа здарыцца і праз такія сучасныя з’явы, як думскролінг або намафобія.

Чытайце яшчэ: Што рабіць, калі паніка стае звыклым станам, альбо як змагацца з думскролінгам

Першае, што трэба зрабіць, каб адагнаць ад сябе змрочныя думкі — гэта ўсвядоміць іх наяўнасць. Не варта дазваляць негатыву псаваць вам жыццё, а тым больш кіраваць ім, ператвараючы вас у таксічнага чалавека. Як толькі вы зразумееце, што з вашым звычным вобразам мыслення нешта не так — змрочных думак стане менш.

Раней ужо пісалася аб тым, што цягам эвалюцыі наш мозг быў запраграмаваны такім чынам, каб актыўней рэагаваць на негатыў, чым на пазітыў.

8965678caf079316c425e411c99ba22d8a074m.jpg

Рэч у тым, што даволі доўгі час жыццё нашых далёкіх продкаў кожны дзень складалася ў тым ліку і з такіх малапрыемных з’яваў, як голад, холад, хваробы, розныя катаклізмы, сустрэчы з драпежнікамі і так далей да бясконцасці. Нават наяўнасць паразітаў у арганізме чалавека, якія цяпер выводзяцца звычайным курсам лекаў, магла каштаваць жыцця. Што казаць пра неўрадлівы год...

З гэтай прычыны ў нашым мозгу сфармаваліся магутныя нейронныя сістэмы, якія актывуюцца нават пры мінімальным намёку на небяспеку. Праўда, з развіццём чалавечага мозгу нашыя думкі сталі не толькі асноўнай прыладай для вывучэння, а следам і засваення навакольнага свету, але таксама і крыніцай трывогі і стрэсу. Бо па вялікім рахунку нашаму мозгу не так і важна — сутыкаемся мы з сапраўднай небяспекай або толькі ўяўнай. Прасцей кажучы: маем яе ў сапраўднасці або толькі разважаем аб ёй гіпатэтычна.

Такім чынам, стрэс, трывога і непатрэбны негатыў у наш час могуць узнікаць ужо не толькі непасрэдна тады, калі чалавек апынуўся ў нейкай крытычнай сітуацыі, але і тады, калі працяглы час займаецца яе абдумваннем.

600_job-1_n1061672.jpg

Гэтым могуць карыстацца ў сваіх мэтах палітыкі, блогеры і ўсе, хто так ці іначай працуе з аўдыторыяй. Згадайце, нават у спакойныя часы, калі не было каранавірусу, вайны і ўсяго іншага, многія сенсацыі насілі выключна негатыўны характар, а цяпер і пагатоў. Таму што негатывам значна прасцей прыцягнуць увагу, чым пазітывам. І з гэтым мала што паробіш...

Праблема палягае ў тым, што калі ў наш мозг трапляе інфармацыя, якая выклікае ў нас трывогу або неспакой, то актывуюцца ўсе асацыяваныя з гэтай інфармацыяй нейронныя сувязі. Іншымі словамі, усе негатыўныя ўспаміны, якія былі сфармаваныя ў свой час, робяцца больш даступнымі для нашай псіхікі.

І мы пачынаем выкарыстоўваць гэтыя нейронныя сувязі ў працэсе інтэрпрэтацыі усяго, што з намі адбываецца. Атрымліваецца, што мы ўжо глядзім на свет праз гэтыя негатыўныя нейронныя сувязі. А гэта, у сваю чаргу, спараджае іншыя негатыўныя думкі, якія ўжо не адносяцца непасрэдна да інфармацыі, што першапачаткова выклікала трывогу. І так можа працягвацца да бясконцасці.

Атрымліваецца своеасаблівы снежны ком: чым даўжэй мы дазваляем гэтай спіралі закручвацца, тым больш стрэсу мы адчуваем і тым складаней з гэтага стану нам потым выбрацца.

Жыццё ў такім замкнёным коле можа прывесці да хранічнай трывогі з усімі выцякаючымі наступствамі: знікае гарызонт планавання, пагаршаецца якасць сну, змяншаецца канцэнтрацыя ўвагі, губляецца матываецца да працы і нават цікавасць да жыцця.

6111506bddaf9a7041503a54_iStock-894946434 (1) (1).jpg

Такія наступствы ўжо самі па сабе ствараюць спрыяльную глебу для любой стрэсавай рэакцыі, калі трыгерам можа паслужыць ужо ўсё што заўгодна. Праз тое, што нервовая сістэма ўвесь час знаходзіцца ў напружаным стане, то нават нейкая нязначная сітуацыя або інфармацыя можа выклікаць трывогу, моцнае раздражненне, злосць і так далей.

А гэта ў сваю чаргу прыводзіць да неадэкватнага, скажонага і непраўдападобна песімістычнага і змрочнага погляду на жыццё. І калі мозг сфармуе звычку да такога вобразу мыслення, то праз нейкі час гэта можа прывесці ў тым ліку і да сур’ёзных расстройстваў псіхікі. Менавіта з гэтай прычыны зараз вельмі важна сачыць за сваім ментальным станам.

Калі перастаць зважаць толькі на негатыў і надаваць троху больш увагі нейкім дробным радасцям, то з часам і жыццё можа падацца больш светлым. Бо чалавек добра бачыць найперш тое, на што ўвесь час звяртае сваю ўвагу.

Чытайце яшчэ: Як справіцца з эмацыйным выгараннем?

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі»...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі

Любіш вандраваць па Беларусі і цікавішся гісторыяй роднага краю? Адкажы на пытанні нашага тэста ды правер свае...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023
    Вандруем разам
    Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    Вандруем разам
    «Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі
    Музыка
    Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе
    Літаратура Асоба
    Тры цікавыя факты пра раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка»
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Сяргей Харэўскі чытае «Пагоню» Багдановіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з “Гісторыяй за 5 хвілін”
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Культура Замежжа
    У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
    Грамадства Замежжа
    З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога
    Кіно
    Скарбонка беларускага кіно. «Акупацыя. Містэрыі» — культавы фільм, які быў забаронены ў Беларусі, бо вычышчае савецкія штампы пра вайну
    Гісторыя Асоба
    Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    Культура Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    Замежжа
    Пра сучасны белліт без цэнзуры і купюр. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пачынаецца прыёмная кампанія
    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Афіша

  • 07.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Кракаве

  • 07.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 07.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 07.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 07.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип