• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2023 | Гісторыя

Адметнасці беларускага календара: як не заблытацца

Са старажытных часоў людзі намагаліся ўладкаваць сваё жыццё, прывесці да нейкай сістэмы. Назіраючы за рытмічнасцю Сусвету: нараджэнне — росквіт — згасанне — смерць — новае нараджэнне, нашы далёкія продкі намагаліся гарманізаваць і сваё існаванне, суаднесці яго з Сусветнай цыклічнасцю. І канечне, «узяць пад кантроль» гэтыя рытмы. Так з’явіліся календары, якія «прадказвалі» змены пораў года. Знакавыя кропкі адзначалі рытуальнымі і абрадавымі дзеяннямі, каб «дапамагчы» прыродным з’явам ісці адпаведным чынам.


Каляндарных сістэм існуе багата. У іх аснову пакладзены рух нябесных цел: Сонца і Месяца. У сонечным календары 365 альбо 366 дзён, у месячным — 354 ці 355. Больш папулярнай з’яўляецца сонечная сістэма адліку, бо абапіраецца на рух Зямлі вакол Сонца і амаль ідэальна супадае са зменамі пораў года.

Адной з асаблівасцей беларускага народнага календара з’яўляецца двайное святкаванне амаль усіх свят. Розніца паміж імі складае 13 дзён. Чаму так? Давайце разбірацца.

Напрыканцы І ст. да н. э. рымскімі астраномамі быў разлічаны сонечны каляндар з гадавым цыклам у 365,25 сутак. Такім чынам, раз на 4 гады прыходзіўся т. з. высакосны год — у 366 дзён. Гэты каляндар быў названы ў гонар Юлія Цэзара — Юльянскім.

Але невялікая (падаецца на першы погляд) розніца хіба за некалькі стагоддзяў прывяла да змяшчэння дня веснавога раўнадзенства, па якім вылічвалі дату Вялікадня, аж на 10 дзён! І ў XVI ст. Рымскі Папа Грыгорый ХІІІ ажыццявіў пераход на новую каляндарную сістэму. Адпаведна з ёй, год складаецца з 365,2425 содняў. Такім чынам, на 400 год прыходзіцца не 100 высакосных (як у юльянскім календары), а толькі 97. Пры гэтым змяшчэнне каляндарнай кропкі веснавога раўнадзенства на 1 суткі адбудзецца прыкладна праз 3280 год. У папярэднім календары такое змяшчэнне адбывалася ўсяго за 128 год.

Для пераходу на новы каляндар (новы стыль) трэба было «скокнуць» наперад на 10 дзён. Што і зрабіў Папа Грыгорый ХІІІ у сваёй рэформе: пасля 4 кастрычніка 1582 года наступіла адразу 15 кастрычніка. Да нашых дзён розніца паміж календарамі складае ўжо 13 сутак.

papa_rimskiy_grigoriy_13.jpg
Папа рымскі Грыгорый XIII з японскім паслом, 1585 год. Ілюстрацыя: Roman painter. Pontifical Gregorian University, wikimedia.org

Сёння грыгарыянскі каляндар з’яўляецца міжнародным стандартам. З цягам часу яго прынялі амаль усе краіны (хаця шмат дзе захоўваюцца і традыцыйныя календары, даты ў такіх краінах пішуцца падвойна).

Канечне, каляндарная рэформа не ўсімі была прынята адразу. Шмат дзе людзі бунтавалі супраць новаўвядзення. Былі зафіксаваны пагромы цэркваў і нават гінулі людзі. Было і такое, што, перайшоўшы на новы стыль, пасля дзяржава вярталася да старога. Натуральна, што блытаніны з датамі было багата. Напрыклад, часта можна прачытаць, што У. Шэкспір і М. дэ Сервантэс памерлі ў адзін дзень (23 красавіка 1616 года). Але ж у Іспаніі на той момант ужо быў новы стыль, а ў Англіі на яго перайшлі толькі ў 1752 годзе. Такім чынам, дата адна, але фактычна Шэкспір сышоў на 10 дзён пазней.

William_Hogarth_028.jpg
Гравюра Уільяма Хогарта з лозунгам «Вярніце нам нашы адзінаццаць дзён!», 1755. Крыніца: wikipedia.org

А ў пачатку ХХ ст. сербскі астраном, прафесар матэматыкі і нябеснай механікі Бялградскага ўніверсітэта Мілуцін Міланкавіч распрацаваў яшчэ больш дакладны каляндар — яго назвалі новаюльянскім (артыкул, у якім астраном выклаў свае разлікі, называўся «Рэформа юльянскага календара»). Тут змяшчэнне веснавога раўнадзенства на 1 содні адбудзецца прыкладна за 43 500 год.

Да 2800 года новаюльянскі каляндар цалкам супадае з грыгарыянскім. Таму сёння іх мала хто адрознівае.

А што ж адбывалася з календаром на беларускіх землях?

У Рэчы Паспалітай новы грыгарыянскі каляндар быў прыняты адразу ж па яго ўвядзенні Папам Рымскім. Тагачасны кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый загадаў увесці больш дакладны каляндар.

Аднак праваслаўная царква адмовілася ад новаўвядзення. І на гэтай глебе ўзнікалі частыя канфлікты. Вырашыліся яны з дапамогай спецыяльных прывілеяў, паводле якіх Стэфан Баторый дазваляў праваслаўным вернікам свабодна ўжываць юльянскі каляндар.

Stefan_Batory_King.jpg
Стэфан Баторый. Партрэт працы Яна Матэйка. Крыніца: wikipedia.org

Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай на нашы землі зноў вярнуўся стары каляндар. І дзейнічаў ён да лютага 1918 года. З гэтага часу на тэрыторыі Беларусі стала прыжыўся грыгарыянскі каляндар — новы стыль.

Аднак праваслаўная царква ўсё адно не хоча карыстацца календаром, які ўвёў Папа Рымскі. Таму частка праваслаўных цэркваў вырашылі прыняць новаюльянскі каляндар. І паколькі ён пакуль што супадае з грыгарыянскім, то царкоўныя святы прыпадаюць на адны і тыя ж даты. Так, Канстанцінопальская, Александрыйская, Румынская, Балгарская, Кіпрская, Албанская, Эладская, Анціахійская і Амерыканская праваслаўныя цэрквы адзначаюць святы аднолькава з каталікамі і пратэстантамі, прынамсі да 2800 года.

Але частка праваслаўных цэркваў, у прыватнасці Ерусалімская, Грузінская, Руская, Польская праваслаўныя цэрквы, не прынялі новаўводзіны і дасюль карыстаюцца юльянскім календаром. Таму ў нас часта кажуць, што праваслаўе «жыве» па старым стылі, бо Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) з’яўляецца падраздзяленнем Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ). У Беларусі праваслаўе і каталіцызм маюць роўныя правы, таму асноўныя царкоўныя святы маюць дзве даты з розніцай у 13 дзён.

Каб не заблытацца ва ўсіх гэтых каляндарных інтрыгах, проста запомніце: раней святкуюць па новым стылі (грыгарыянскі каляндар), праз 2 тыдні — па старым стылі.

Але варта ўлічваць і асаблівасці каталіцкага і праваслаўнага календароў — некаторыя святы там проста не супадаюць. Напрыклад, дзень Св. Кацярыны праваслаўныя адзначаюць 7 снежня, а каталікі — 13 лютага, 9, 22, 24 сакавіка, 30 красавіка і 25 лістапада.

Падрыхтавала Ева Вятрыскіна, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]udzma.org

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип