«Лічу Бяляцкага міфалагічнай фігурай беларускай барацьбы. Заслужыў — гэтага мала сказаць. Гэта ўжо даўно яго прэмія», — сказала @pozirkonline лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.
«Тое, што зрабіла і робіць у гэтых умовах створаная ім „Вясна“, — гэта ў ягоным духу, у ягонай філасофіі. Я вельмі рада», — заявіла яна.
Алексіевіч сумняваецца, што пасля гэтага Бяляцкага выпусцяць з турмы. «Ведаю, што Алесь сур’ёзна хворы. Мы ўсе павінны гаварыць аб тым, што яму трэба быць на волі, са сваім народам», — пераканана Алексіевіч.
«Што зробіць з ім улада, цяжка ўявіць, але такі чалавек не можа быць у турме — гэта прыніжэнне і народа, і самой улады, калі яна гэта разумее», — падкрэсліла яна.
Чытайце яшчэ:
Жонка Бяляцкага: Баюся спадзявацца