• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.02.2023 | Грамадства

Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»

Некалькі месяцаў таму ў Варшаве адкрылася беларуская кавярня з хатняй выпечкай па сямейных і рэгіянальных рэцэптах. На польскі рынак нашыя суайчыннікі выйшлі прыблізна 3 месяцы таму і пакуль што працуюць у тэставым рэжыме. Шукаюць аптымальны графік, знаёмяцца з кліентамі, вывучаюць попыт і эксперыментуюць з меню. Прапануюць то ватрушкі, то смятаннікі, то сінабоны. Як гарачыя піражкі (а ў продажы ёсць і яны) разлятаюцца арэшкі са згушчонкай. Добра ў беларусаў прадаваўся і хатні хлебчык. Ад яго вырабу, праўда, вырашылі часова адмовіцца. Затое сталі пячы сочнікі з творагам і нават рабіць цукеркі. Пакаштаваўшы хатніх слодычаў і пад кубак духмянай кавы «Радыё Ўнэт» паразмаўлялі з уладальнікам «Какао» Яўгенам Скрабутанам.


kakao1-2048x1364.jpeg

Пакуль што ён займаецца не толькі арганізацыйнымі справамі, а і стаіць за прылаўкам гэтага невялічкага памяшкання на вуліцы Грахоўскай. Кавярня «Какао» знаходзіцца насупраць трамвайнага прыстанку «Кіцкега». Побач — студэнцкія акадэмікі, недалёка Ронда Вятрачная. Месца даволі жывое і «прахадное», распавядае Яўген Скрабутан.

— Да таго, як арэндаваць памяшканне, я нават сядзеў на лавачцы насупраць і прыкідваў, колькі тут ходзіць людзей, якія гэта людзі. Некаторых рэчаў улічыць так і не атрымалася. Напрыклад, тут няма шматпавярховікаў. Людзей шмат, але палова з іх людзі сталага веку. Хаця, як потым аказалася, польскія пенсіянеры вельмі любяць заходзіць да нас на каву. Ёсць кліенты, якія спачатку п’юць эспрэса, а потым пігулку ад ціску: не могуць сабе адмовіць у задавальненні.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Domowe białoruskie wypieki (@kakao_warszawa)

— Дзень добры, — у кавярню заходзіць акурат адна са сталых наведвальніц «Какао». Пытаюся, ці часта сюды прыходзіць, ці ўсё падабаецца.

— Я прыходжу і вельмі задаволеная. Тут свежая выпечка, такой зараз у Польшчы мала. Я яшчэ і аматарка кавы, добрай кавы. Вось зараз вып’ю эспрэса і пайду. Добрае месца. І ўпрыгожыла, разбавіла тут нашую прастору. Побач ёсць яшчэ адна кавярня, але там я не да канца перакананая. Вось толькі месца тут малавата, але зроблена ўсё добра.

kakao-2048x1364.jpeg

Кавярня і сапраўды зусім невялічкая — хутчэй фармату take away. Утульная, светлая. Сцены ўпрыгожвае роспіс беларускай мастачкі Ташы Кацубы. Уся выпечка «Какао» пакуль што робіцца дома. «Што ў нейкім сэнсе стварае праблему», — распавядае ўнутраню кухню бізнесу Яўген Скрабутан.

— З гэтай прычыны адмовіліся, напрыклад, ад сінабонаў, бо паводле традыцыі яны павінны падавацца цёплымі. Хаця людзі фанацелі і елі іх і так. Але гэта было трошкі няправільна. Калі мы зробім тут кухню, купім пекарнік, то вернемся да гэтай пазіцыі і будзем прапаноўваць людзям свежыя гарачыя сінабончыкі.

А калісьці — хаця даволі цяжка гэта ўявіць, бо так захоплена распавядае Яўген пра сваю кавярню — ён марыў пра ўласны бар, дзе будуць збірацца сябры і знаёмыя, якіх у Польшчы вельмі шмат.

— Але з-за таго, што ў маёй сям’і заўсёды была традыцыя выпякаць, мы вырашылі паспрабаваць. Аказалася, што людзі фанацеюць па аўсяным печыве, а з палякамі ўвогуле цікава. Для іх, скажам, піражкі з бульбай або сочнікі — гэта навіна.

— Яўген, як змяніўся свет, калі вы сталі на яго глядзець адсюль, з-за прылаўка?

— Пра людзей нічога новага не даведаўся. Затое больш пачаў разбірацца ў хлеба-булачных вырабах. Я не ведаў і не звяртаў увагі на тое, што абсалютная большасць булачак у Польшчы — замарожаныя. Пекарні іх толькі разаграваюць, і гэта ў некалькі разоў дазваляе знізіць сабекошт. Адзін і той жа круасан будзе прадавацца ў «Бедронцы» за 2 злотых, а ў «Гжыбках» за 6. Пытанне толькі, хто як падсмажыць. Мне зараз смешна глядзець на людзей, якія стаяць у чэргах у «Любашку», бо часта такі самы хлеб можна купіць у «Лідле» ці «Бедронцы».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Domowe białoruskie wypieki (@kakao_warszawa)

— Яўген, а не страшна было ўсё гэта пачынаць?

— Вельмі страшна. Але калі мы ўсё падлічылі, то зразумелі, што калі раптам не атрымаецца, то грошы, якія мы згубім, не такія ўжо і вялікія. Увогуле, мне вельмі падабаецца сустракацца з кліентамі, яны адразу задаюць мільярд пытанняў. Аказваецца, што ў многіх палякаў ёсць сваякі, беларускія карані. І мы можам гадзінамі пра гэта размаўляць. Зноў жа, хочацца нагадваць людзям, што мы не агрэсары, што мы павінны сябраваць. І гэта вельмі добра атрымліваецца.

Поўную размову з Яўгенам Скрабутанам слухайце ў плэеры ніжэй.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка...

valiancina_shauchenka
Кіно

Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»

У пачатку сакавіка прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская разам з камандай фестывалю «Паўночнае ззянне» запусціла...

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип