«Белкніга» — сетка дзяржаўных кнігарняў па ўсёй Беларусі —разрывае дамовы з выдавецтвамі «Янушкевіч», «Кнігазбор», «Галіяфы», пра гэта піша выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Мноства нашых кніг, якія мы даўно нікуды не пастаўляем, можна яшчэ знайсці ў кнігарнях «Белкнігі», асабліва ў рэгіёнах. Паспяшайцеся, бо хутка іх там не будзе!», — напісана на старонцы выдавецтва.