Песня мае назву «Самы прыгожы», вокладку для рэліза распрацаваў Аляксандр Бельскі.
«У ёй шмат пяшчоты і падзякі. І веры ў тое, што прыгажосць нікуды не знікае, нават калі пакідае бачны намі свет. Пра гэта нават напісана ў падручніках фізікі ў раздзеле аб захаванні энергіі. І ў іншых добрых кнігах», — напісала Света на сваёй старонцы ў Facebook.
Паслухаць песню можна па спасылцы.