• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.01.2023 | Гісторыя Беларусы свету

N 604 Щ. Да сьмерці беларускай волаткі Леакадзіі Шышэі

18 студзеня ў Вільні памерла беларуская волатка Леакадзія Шышэя. Прыгожая і крохкая кабета 94 год, на плячох якой месьціўся вялікі беларускі сьвет, пакінула нас без сваёй аховы і ўпартых, нязломных ведаў-сьцьверджаньняў пра савецкую жуду, піша «Новы час».


unnamed__6__13_logo.jpg

Дысідэнтка, гулагаўка, знаёмая Ларысы Геніюш, жонка дзеяча беларускага нацыянальна-вызвольнага руху і дэсантніка батальёну «Дальвіц» Кастуся Шышэі, спадарыня Леакадзія пасьля васьмі з паловай гадоў лягероў за ўдзел у антысавецкай арганізацыі «Чайка» апынулася з мужам у Вільні. Бо на радзіме яе ня дужа чакалі — знайсьці новае жыцьцё ў чароўнай і вечна змагарскай Вільні сталася значна лягчэй.

Яна не пісала тэкстаў, заставалася ў ценю мужа, да яе часта зьвярталіся пераважна як да той, хто з турэмных часоў ведала Ларысу Геніюш. Пры гэтым яна была ня толькі жонкай і сяброўкай кагосьці слыннага, яна сама ўвасабляла непаўторны, цікавы і часам вусьцішны сьвет-успамін пра нашае мінулае, важны голас вуснай гісторыі. Яна заставалася душой беларускае Вільні, наведвала беларускія імпрэзы, а ў апошнія гады ўжо з дому спачувала беларускам, якія змагаліся з чарговай аўтарытарнай навалай пасьля 2020 году. І яе не зьдзіўляла тое, што рабілася і робіцца ў Беларусі і Расеі. Досыць пэсымістычна канстатавала, што пакуль Расея гаспадарыць у Беларусі, нам ня стаць на цывілізаваны шлях. Беларусаў называла «няшчаснымі» і ня верыла ў хуткую іхную перамогу. Акрамя ўплыву Расеі ды чыньнікаў, якія вызначаюць паразу беларускіх пратэстаў, адносіла і празьмерную «памяркоўнасьць» саміх беларусаў, якія церпяць і маўчаць. Вельмі пільна спдн. Леакадзія сачыла за рухам жанчынаў у белым: яе ўражвала сьмеласьць жанчынаў. Жанчыны ў белым выклікалі ў яе ўспаміны пра шматлікіх зьняволеных жанчынаў у ейную маладосьць, яна лічыла, што цяперашнія жанчыны ў белым дзейнічаюць так, як зрабіла б Ларыса Геніюш.

img_1247_1_logo.jpg

Дзякуючы Людвіцы Кардзіс, у 2021 і 2022 гадох мне ўдалося пазнаёміцца зь віленскай волаткай, якая жыла на Антоклі, і разам зь Людвікай мы запісалі цікавыя некалькігадзінныя інтэрвію са спадарыняй Леакадзіяй. Жыцьцё Леакадзіі заслугоўвае асобнай кнігі, якая, няма сумневу, зьявіцца ў недалёкай будучыні. Свой аповед і, мажліва, будучую кнігу пра беларускую геройку я б назваў «N 604 Щ»: яго спдн. Леакадзія атрымала ў вязьніцы і да сьмерці Сталіна мусіла адгукацца на нумар, а не на імя. Да скону яна запомніла нумар і пры стрэчы жартам, але і са скрухою распавядала пра такі перахрост чалавека ў ГУЛАГу. Калі памёр Сталін, першай станоўчай зьменай сталася тое, што было спыненае называньне зьняволеных па нумарах — вярнуліся да імёнаў. Яе зьдзіўляла пакора і дурнота многіх жанчынаў у турме, якія плакалі ад навіны пра сьмерць дыктатара і працягвалі называцца па нумарах. Па вызваленьні яна выкінула турэмныя рэчы, у тым ліку робу, бо не хацелася мець перад вачыма сумнага напаміну, але пры гэтым яна пакінулу цікавыя ўспаміны і няскрадзены аптымізм, дзякуючы якому і вытрымала ў савецкім пекле. Але ж да скону ёй так і не ўдалося вынішчыць з памяці і цела нумару, нададзенага ёй савецкай радзімай. Нумары замест імёнаў цудоўна сьведчаць аб сапраўдным характары СССР і цяперашняй Беларусі, якая працягвае трактаваць чалавечае жыцьцё як уласнасьць дзяржавы.

unnamed__1__77_logo.jpg

Летува прызнала яе зьняволенай і надала заслужанае грамадзянства, беларуская дыяспара прызнала яе геройкай, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла яе мэдалём «100 гадоў БНР», і толькі афіцыйная радзіма ніяк не ўганаравала беларуску, якая «за нішто» адседзела восем з паловай гадоў у ГУЛАГу, так і не атрымаўшы пасьля ані прабачэньня, ані кампэнсацыі.

Яшчэ пры жыцьці і тым больш цяпер, у сьмерці, Леакадзія далучылася да кагорты няскораных беларусак, якія складаюць нябачны, але існы пантэон волатаў беларушчыны.

unnamed__2__37_logo.jpg

Цяпер, калі спдн. Леакадзія сышла, мне застаюцца хіба ўспаміны аб апошняй стрэчы зь ёю — 1 чэрвеня 2022 году. У дзень ейнага нараджэньня я заехаў да яе з букетам кветак. Ледзьве трапіў да яе праз закадаваныя дзьверы пад’езду, адмовіўся ад кавы, толькі ў парозе каліва пагаварыў зь ёю і моцна абняў на разьвітаньне, каб больш ніколі не сустрэцца...

Фота аўтара

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип