• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.02.2023 | Адукацыя

ЕГУ абвясціў імя новага рэктара

3 лютага на сустрэчы ў корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) ў Абвясці пра абранне новага рэктара. Ім стаў прафесар Кшыштаф Рыбіньскі — доктар эканамічных навук, які на працягу трох гадоў узначальваў Універсітэт Нархоз у Алматы (Казахстан), а пяць гадоў з’яўляўся рэктарам Універсітэта Вістула ў Варшаве (Польшча).


Прафесар Рыбіньскі быў абраны з ліку 17 прэтэндэнтаў на гэтую пасаду. Ён афіцыйна прыступіць да выканання абавязкаў рэктара 3 красавіка 2023 года.

90_main.jpg
Кшыштаф Рыбіньскі, фота:
voxpopuli.kz

Прафесар Рыбіньскі з’яўляецца аўтарам больш як 90 навуковых артыкулаў па эканоміцы, сотняў газетных артыкулаў і некалькіх кніг. Кшыштаф Рыбіньскі атрымаў ступень доктара эканамічных навук у Варшаўскай школе эканомікі, мае таксама ступень магістра камп’ютарных навук. Прафесар Рыбіньскі мае шырокі досвед працы ў дзяржаўнай палітыцы і прыватным сектары, у тым ліку ў якасці намесніка кіраўніка Нацыянальнага банку Польшчы, партнёра ў Ernst & Young ,і галоўнага эканаміста ў ING Barings ды іншых банках. Вольна валодае ангельскай, расійскай і польскай мовамі.

Прафесар Рыбіньскі сказаў: «Хачу выказаць падзяку Кіраўнічай радзе за аказаны давер кіраваць універсітэтам цягам наступных пяці гадоў. З нецярпеннем чакаю супрацоўніцтва з усёй супольнасцю ЕГУ — студэнтамі,выкладчыкамі, супрацоўнікамі, донарамі і партнёрамі — падчас перыяду перадачы паўнамоцтваў. Перакананы, што праз супольныя дзеянні мы зможам вырашаць надзённыя праблемы, якія стаяць перад універсітэтам, і мацаваць статус ЕГУ як вядучай установы для навучання і грамадзянскага ўдзелу ў Беларусі ды рэгіёне ў цэлым».

Дацэнтка юрыдычнага факультэта ЕГУ, кіраўнічка Сенату і сябра Камітэту пошуку доктарка Людміла Ульяшына выказала чаканні, што «прафесар Рыбіньскі будзе далей прасоўваць унікальную ролю ЕГУ ў падтрымцы акадэмічных памкненняў і прафесійнага развіцця маладых беларусаў, а таксама ў судзеянні супрацоўніцтву з беларускай грамадзянскай супольнасцю і прафесіяналамі, міжкультурнаму дыялогу і ўключэнню Беларусі ў еўрапейскую палітычную ды акадэмічную супольнасць».

Па ўступленні на пасаду рэктара прафесар Рыбіньскі засяродзіцца на падаўжэнні акрэдытацыі ЕГУ, забеспячэнні далейшага шпаркага росту колькасці студэнтаў, пашырэнні даследчых магчымасцяў ЕГУ і развіцці перспектыўнага партнёрства з EPAM Systems — Школай лічбавай інжынерыі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип