• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.03.2023 | Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную навуку для ўсіх пакаленняў. Таму кожная новая генерацыя беларусаў спрабуе сваім уласным прачытаннем знайсці адказ на пытанні, якія ставіць час. Пацвяржэннем гэтага стала навіна аб пачатку работы над фільмам «Чорны замак» па матывах знакамітага твора, піша «Звязда».


ruiny_galshanskaga_zamka.jpg

Навіна аб экранізацыі кнігі «Чорны замак Альшанскі» з’явілася 14 сакавіка ў тэлеэфіры канала «Беларусь-1». Рыхтуе фільм Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». Распачаць здымачны працэс плануюць пасля абароны праекта і сцэнарнага плана ўжо ў красавіку гэтага года.

Сцэнарый па кнізе Уладзіміра Караткевіча быў напісаны прадзюсарам і сцэнарыстам Глебам Шпрыгавым («У чэрвені 1941», «Апошні браняпоезд», «На безымяннай вышыні»). Правы на кнігу студыя выкупіла больш за 10 гадоў таму ў пляменніцы знакамітага пісьменніка. Па словах Уладзіміра Карачэўскага, генеральнага дырэктара кінастудыі, праекту неабходна было даспець. У рэжысёрскім крэсле — расіянін Кірыл Кузін («Сергій супраць нячысцікаў», «Шаснаццаць +», «Клуб»).

Натурныя здымкі будуць праходзіць на тэрыторыі Беларусі. Сам аўтар звяртаў увагу, што архітэктурным прататыпам у кнізе стаў Гальшанскі замак — рэзідэнцыя старажытнага роду Сапегаў у мястэчку Гальшаны ў Гродзенскай вобласці. Акрамя яго, у новым фільме абяцаюць паказаць і іншыя архітэктурныя помнікі нашай краіны. Так, былі згаданы касцёл Святой Веанікі ў вёсцы Селішча, сядзіба Чапскіх у Прылуках, Мірскі замак і іншыя.

— Сёння мы можам аб’явіць, што праекту не проста быць — ён цяпер у рабоце. Фільм вельмі складаны ў плане пастановак, — адзначыў у размове з журналістамі тэлеканала Уладзімір Карачэўскі. — Акрамя таго, мы ўпершыню працуем з субсідыяй, гэта значыць, што выдзяляюцца грошы на канкрэтны фільм, даводзіцца афармляць вялікую колькасць дакументаў. У найбліжэйшы час прадставім экспертнаму савету тое, што напрацавалі.

У хуткім часе будуць абвешчаны выканаўцы галоўных роляў, сярод якіх, верагодна, з’явяцца не толькі беларускія артысты, але і расійскія. Плануецца, што здымкі будуць завершаны ў ліпені бягучага года, а ўбачыць новую экранізацыю гледачы змогуць увесну 2024 года.

Раман «Чорны замак Альшанскі» Уладзімір Караткевіч напісаў у 1978 годзе. Піянер гістарычнага дэтэктыва стварыў зачаравальную, у пэўнай ступені містычную гісторыю, адным з герояў якой стаў сам замак. Менавіта ў сутарэннях старажытнага напаўразбуранага помніка архітэктуры захаваліся даўно схаваныя скарбы вядомага магнацкага роду Альшанскіх.

Раман вельмі арганічна ўпісаўся ў шэраг твораў аўтара, у якіх ён падкрэслівае шляхетнасць беларусаў («Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда»). А шматгадовую інтэрпрэтацыю нашчадкаў забяспечылі адразу некалькі глыбінных пластоў (рамантычны, рэалістычны і нават мадэрнісцкі) апавядання, удала злучаныя пісьменнікам.

Новая экранізацыя ад «Беларусьфільма» стане другой спробай перанесці на экраны дэтэктыўную гісторыю. Першы фільм па рамане выйшаў у 1984 годзе, праз 6 гадоў пасля выдання «Чорнага замка Альшанскага». Натхніўся творам Уладзіміра Караткевіча рэжысёр, народны артыст БССР Міхаіл Пташук. Знакаміты беларускі кінематаграфіст, які, акрамя Караткевіча, экранізаваў творы В. Быкава, І. Шамякіна і іншых, стварыў двухсерыйны прыгодніцкі фільм.

Як і ў кніжнай версіі, падзеі разгортваюцца адразу ў некалькіх часавых прамежках. XVII ст. — пачатак заняпаду роду Альшанскіх. Часы Вялікай Айчыннай вайны — жудасны і жорсткі час для ўсёй краіны, але не для апошняга атожылка знакамітага роду. Пасляваенны час — прыезд Антона Косміча да рэшткаў старажытнага замка.

Тагачасныя крытыкі адзначалі нетыповую работу з музычным суправаджэннем. Беларускі кампазітар чылійскага паходжання Сяргей Картэс з дапамогай музычных сродкаў стварыў напружаную і змрочную атмасферу смяротна небяспечнага пошуку скарбаў. Карціна адметная і сваім шматнацыянальным складам. У здымках узялі ўдзел беларускія, літоўскія, украінскія і расійскія кінаакцёры. Ролю Антона Косміча выканаў расійскі акцёр Віктар Яўграфаў. Фільм быў зняты на рускай мове.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі»...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі

Любіш вандраваць па Беларусі і цікавішся гісторыяй роднага краю? Адкажы на пытанні нашага тэста ды правер свае...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023
    Вандруем разам
    Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    Вандруем разам
    «Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі
    Музыка
    Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе
    Літаратура Асоба
    Тры цікавыя факты пра раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка»
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Сяргей Харэўскі чытае «Пагоню» Багдановіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з “Гісторыяй за 5 хвілін”
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Культура Замежжа
    У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
    Грамадства Замежжа
    З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога
    Кіно
    Скарбонка беларускага кіно. «Акупацыя. Містэрыі» — культавы фільм, які быў забаронены ў Беларусі, бо вычышчае савецкія штампы пра вайну
    Гісторыя Асоба
    Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    Культура Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    Замежжа
    Пра сучасны белліт без цэнзуры і купюр. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пачынаецца прыёмная кампанія
    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Афіша

  • 07.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Кракаве

  • 07.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 07.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 07.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 07.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип