Праект гродзенскага музыкі Паўла Трыпуця Opteamist Project выпусціў новы трэк.

Інструментальны твор атрымаў назву Emigrant’s story. Кампазіцыя — вынік міжнароднай супрацы беларускіх і польскіх музыкаў.
Павел Трыпуць напісаў яго сумесна з польскімі музыкамі. Войтэк Піліхоўскі сыграў у кампазіцыі на бас-гітары, на клавішах — Арэк Грыка, а бубны — Тымак Крайняк.
Паслухаць трэк можна тут.
Павел Трыпуць — гродзенскі музыка, гітарыст гуртоў VOLSKI і «Крамбамбуля», а таксама лідар інструментальнага праекта Opteamist Project.