Кароткаметражны фільм рэжысёркі Мары Тамковіч пад назвай «Na żywo» (У жывым эфіры) быў натхнёны гісторыяй беларускіх журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай.
Адзначаецца, што «Na żywo» — не дакументальны фільм. Падзеі былі сціснутыя і зменены аўтаркай для драматургічных патрэб, а ў гераінь змяніліся імёны. Мэта складалася не ў тым, каб асвятляць падзею ў журналістыцы, а ў тым, каб зірнуць на людзей, якія, сутыкнуўшыся з рэальнай пагрозай, павінны зрабіць неверагодна цяжкі выбар. Мары хацелася пераўтварыць гісторыю дзяўчат з чарговай навіны пра рэпрэсіі ў гісторыю жывых людзей, даць адчуць іх напружанне, страх, але і рашучасць. Яна хацела каб гледачы разам з гераінямі пражылі гэтыя найважнейшыя для іх жыцця пятнаццаць хвілін, адчулі, наколькі цяжкім было рашэнне, якое яны павінны былі прыняць — і ў той жа час, як яны не маглі прыняць іншае.