У Вільні пачаліся працы па стварэнні велізарнага партэрта лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, піша выданне LRT.lt.
Мастацкая праца будзе рэалізаваная насупраць амбасады Беларусі, якая стала сімвалам рэпрэсій. Партрэт Бяляцкага будзе глядзець на амбасаду з фасада прагімназіі Сімона Даўкантаса.
Ініцыявала праект Міністэрства замежных спраў Літвы, а за рэалізацыю ўзяліся мастакі з лабароторыі «Kiaurai sieńs» і калектыву «Gyva Grafika».
«Гэта не толькі магчымасць увекавечыць выдатную асобу, але і магчымасць пагаварыць пра тое, што хвалюе мяне і многіх свабодалюбных людзей па ўсёй Літве», — кажа Ліна Шліпавічутэ, аўтарка працы і кіраўніца «Kiaurai sieńs».
Жыхароў Вільні і гасцей горада запрашаюць паназіраць за працэсам працы.