• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.03.2023 | Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар шматлікіх праектаў Сяржук Доўгушаў распавёў для «Радыё Ўнэт» пра сваю пяцёрку вольных кампазіцый.


syarzhuk.jpeg

«Дзень волі — свята, якое вельмі шануюць беларусы па ўсім свеце. У часы, калі ўсё забараняецца і знішчаецца, нам вельмі важна пра яго памятаць і вельмі важна спяваць нашыя песні», — кажа Сяржук Доўгушаў.

Чытаць яшчэ: Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі

1. Пагоня

Тэкст: Максім Багдановіч

Музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч

Я быў адным з тых, хто займаўся яшчэ большай папулярызацыяй гэтага гімна. У 2016 годзе адбыўся першы «Спеўны сход» па песнях пачатку XX стагоддзя. Тады мы ўпершыню і заспявалі «Пагоню». Хваляваліся, бо было даволі небяспечна, маглі прыйсці спецслужбы. Але ўсё атрымалася. Нават ёсць відэа, дзе мы спяваем вялікім натоўпам, чалавек 200-300. Пасля была аркестравая версія «Пагоні» і сумесны праект з «Г***а», калі людзі заспявалі гімн па ўсім свеце.

2. Магутны Божа

Тэкст: Наталля Аресеннева

Музыка: Мікола Равенскі

Духоўны спеў, які стаў гімнам эміграцыі. Я чуў успаміны пра тое, як у царкве, дзе сабраліся вернікі розных канфесій, упершыню загучаў твор Міколы Равенскага. Кажуць, што плакалі ўсе. Гэты гімн вельмі моцна ўплывае на свядомасць беларусаў. Асабліва тых, хто знаходзіцца зараз у эміграцыі.

3. Ваяцкі марш

Тэкст: Макар Краўцоў

Музыка: Уладзімір Тэраўскі

Гімн БНР, адзін з найважнейшых спеваў беларусаў. Аўтар верша Макар Краўцоў марыў, каб яго марш стаў песняй ваяроў, гімнам! Хацелася б, каб гэтая песня гучала паўсюль. Асабліва сярод нашых сапраўдных змагароў.

4. А дзе ж тыя ваяры

Тэкст: Зміцер Сідаровіч

Музыка народная

Песня, якая ўздымае дух. Для мяне гэтая кампазіцыя вельмі сімвалічная. У Міннесоце я сабраў мужчынскі гурт, з якім мы пачыналі заняткі і спявалі менавіта «ваяроў». Уявіце, стаяць некалькі мужчын і вось так годна спяваюць:

А дзе ж тыя ваяры, што са мной хадзілі ў Крым?

Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, што са мной хадзілі ў Крым.

А дзе ж тыя іх мячы, што з пляча ўмелі сячы?

Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, што з пляча ўмелі сячы.

Як і ва ўсіх нашых народных мелодыях, у гэтай песні закладзены рух. І вось мы спяваем гэтую песню і ідзем змагацца.

5. Не загаснуць зоркі ў небе

Тэкст: Янка Купала

Музыка: Мікола Янчук

Гэтая песня вельмі вядомая сярод беларусаў замежжа. Верш Янкі Купалы пакладзены на музыку Міколам Янчуком, але гарманізаваў, аранжыраваў кампазіцыю Мікола Равенскі. Песня выконвалася як гімн у асяродку беларускіх патрыётаў.

Чытаць яшчэ: Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі»...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі

Любіш вандраваць па Беларусі і цікавішся гісторыяй роднага краю? Адкажы на пытанні нашага тэста ды правер свае...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023
    Вандруем разам
    Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    Вандруем разам
    «Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі
    Музыка
    Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе
    Літаратура Асоба
    Тры цікавыя факты пра раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка»
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Сяргей Харэўскі чытае «Пагоню» Багдановіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з “Гісторыяй за 5 хвілін”
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Культура Замежжа
    У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
    Грамадства Замежжа
    З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога
    Кіно
    Скарбонка беларускага кіно. «Акупацыя. Містэрыі» — культавы фільм, які быў забаронены ў Беларусі, бо вычышчае савецкія штампы пра вайну
    Гісторыя Асоба
    Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    Культура Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    Замежжа
    Пра сучасны белліт без цэнзуры і купюр. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пачынаецца прыёмная кампанія
    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Афіша

  • 07.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Кракаве

  • 07.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 07.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 07.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 07.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип