• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.03.2023 | Гісторыя

Гродзенскі Патрык, які выйграў ідэялагічную вайну. Хто гэта і што пра яго вядома?

Дзень святога Патрыка — патрона Ірландыі — святкуюць 17 сакавіка. Але ў Гродне XIV стагоддзя быў свой Патрык. Гродзенскі князь з гэтым імём — асоба, пра якую вядома няшмат. Гісторык Андрэй Чарнякевіч увогуле казаў, што яго постаць — «суцэльная міфалогія». Што вядома пра гродзенска князя Патрыка, даведаўся Hrodna 11:27.


416.jpgХросны ход. Ілюстрацыйнае фота

Блытаніна з паходжаннем Патрыка

Хутчэй за ўсё князь Патрык — сын князя Нарымонта і пляменнік князя Кейстута. Ёсць і іншыя версіі паходжання гродзенскага князя. Напрыклад, што ён сын князя Гедыміна альбо яго ўнук і, адпаведна, сын Кейстута. Але гісторыкі лічаць гэтыя версіі няправільнымі, бо яны не супадаюць храналагічна.

Князь Патрык зафіксаваў мяжу Гродзенскага княства

У 1358 годзе князь Патрык падпісаў дамову з мазавецкімі князямі аб заходніх межах Гродзенскага княства. Тым самым ён зафіксаваў мяжу княства.

Патрык і «апошні ўдар» крыжакоў

У 1363 годзе крыжакі вырашылі нанесці апошні ўдар па «паганскім» ВКЛ. Яны падрыхтавалі паход з удзелам рыцараў з Англіі і Германіі.

417.jpg
Крыжакі. Ілюстрацыйнае фота.

Войскі падзяліліся на дзве часткі. Адна пайшла ў бок Коўна, а другая — у бок Гродна. Яе ўзначаліў нямецкі арыстакрат Ульрых фон Хатнаў, а ўдзельнічалі ў ім пераважна англічане і шатландцы. Ужо ў час пахода паміж немцамі і англічанамі адбылася сварка. Яны не маглі дамовіцца, хто будзе несці харугву святога Ежы.

Бараніць Гродна не было магчымасці, бо князь Кейстут у гэты момант бараніў Коўна. І тады адбылося тое, чаго «не было ні да, ні пасля», як кажа гісторык Андрэй Чарнякевіч. Калі крыжакі ішлі на штурм горада, гараджане адкрылі браму і насустрач крыжакам выйшаў хросны ход. Паводле гісторыка Тадэвуша Нарбута, гродзенцы выйшлі з хлебам і соллю. Сярод іх былі святары з крыжамі і ўсялякімі хрысціянскімі святынямі.

«Пацаны, мы не ведалі»

«Насустрач крыжакам ідзе хросны ход. Нешта неверагоднае. Вы ідзеце змагацца з іншым сусветам, з паганцамі. Вы падбілі рыцараў з Англіі, з Францыі. Вы кляліся, што гэта паганцы. [...]. Крыжы. Кажуць, што яшчэ хлеб з соллю неслі. Ну і крыжакам нічога не застаецца, як рабіць выгляд: «Пацаны, мы не ведалі. Прабачце». З паганцамі ўсё зразумела, а калі сваіх хрысціян на той свет? Ну ўсё, усе карты паблытаны. І гэта ўсё замуціў Патрык, — расказваў у 2017 годзе Андрэй Чарнякевіч. — Патрык зрабіў неверагодную рэч. Ён выйграў ідэалагічную вайну».

Падманутыя крыжакамі рыцары адышлі ад горада. Але ёсць і іншая версія, што крыжакі бесчалавечна спустошылі наваколле горада, уводзячы шмат людзей у няволю.

Не ўсе адзначылі такі ўчынак князя

Такі ўчынак Патрыка не ацаніў князь Кейстут. Ён выслаў яго з горада. Паводле крыніц, ён паехаў на Палессе і стаў Пінскім князем.

«Яго саслалі з Гародні. Бо калі ў гарадзенскай крэпасці сядзіць чалавек [Давыд Гарадзенскі — Hrodna 11:27], які бязглузда рухае з войскамі на балоты і далей, гэта зразумела, гэта ок. А калі там сядзіць чалавек, які можа дамаўляцца з ворагамі, гэта вельмі цяжка пралічыць», — казаў Чарнякевіч.

Ці Патрык пачынальнік рода Хаванскіх?

Ёсць версія, што пасля княжання ў Пінску, у 1383 годзе Патрык апынуўся ў Вялікім Ноўгарадзе. Але яго пасунулі і адтуль. Верагодна, што менавіта гэты Патрык у 1408 годзе з’явіўся ў гістарычных дакументах пры двары маскоўскага князя Васілія І. Таму некаторыя гісторыкі лічаць, што менавіта ад яго пачынаецца маскоўскі род князёў Хаванскіх.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка...

valiancina_shauchenka
Кіно

Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»

У пачатку сакавіка прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская разам з камандай фестывалю «Паўночнае ззянне» запусціла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol

Галерэя Monopol — гэта невялікае памяшканне ў цэнтры польскай сталіцы. Дзве залы, адна з іх зусім невялікая, таму...

Апошнія навіны

    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип