• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.05.2023 | Музыка

Хто смяецца апошнім, альбо Новая хваля беларускай поп-музыкі

Вітанкі, шалом, алоха, ніхао і намастэ! «Да чаго тут гэты нетыповы пачатак?» — падумаеш ты, наш аматар лангрыдаў і такога ўтульнага, можна нават сказаць, сямейнага кантэнту на budzma. Адкажам адразу, што мы тут дзеля прышпілаў і, канечне, дзеля светлай місіі «мэйк беларашн мьюзік джорналістык грэйт эген»!


Разумееш, да чаго хілім? Гэта новая аўтарская рубрыка «Гітара Мулявіна», дзе мы ў фармаце постмадэрнісцкага дыскурсу раз на тыдзень будзем распавядаць пра больш-менш свежыя БЕЛАРУСКІЯ музычныя навінкі, крытыкаваць, выдурняцца, смяяцца і нават, магчыма, танчыць на костках тваіх куміраў, бо, як было напісана ў Дантэ над уваходам у пекла, «Пакінь надзею кожны, хто сюды ўваходзіць». І перад тым, як пачаць наш тур аўтастопам па галактыцы, некалькі правілаў гэтай настолкі ўсё ж такі трэба ўцяміць, каб раптам не падмануцца ў сваіх чаканнях:

1. Я — ваш адданы служка і рупар беларускай (збольшага беларускамоўнай нават) музычнай прапаганды. Не названы эксперт, не музыка ў трэцім пакаленні, не крытык з сайта зэфлоў. Медалёў, як у Брэжнева, у мяне няма. Тут не будзе гісторыі беларускай музыкі з настальгічным поглядам у мінулае і шчырай мужыцкай слязой. Дысертацыі па творчасці гурта N.R.M таксама пакіньце беларусам 5-га ўзроўню.

2. Паколькі рубрыка рэч аўтарская, то і пад кожным артыкулам вы павінны бачыць неонавую шыльду ў форме німба з надпісам «імхо». Пяшчотна люблю белмоўную музыку, але свой густ стаўлю вышэй, таму сляпой матчынай любові ад мяне не чакайце. На гарэхі дастанецца ўсім, як у Садоме і Гаморы.

Хіт-парад па-свойску

Карацей, гісторыя пачынаецца не ў Шумеры і нават не на дне ў Бруге. Усё больш утульна і па-свойску, нібыта міска дранікаў на вёсцы ў бабулі. Наш хіт-парад адкрывае хлопец, які выйшаў з андэрграўду і зачыніў за сабой дзверы.

Лайтовы — «Поўня»

Папярэднія рэлізы маладога артыста выглядаюць надта супярэчлівымі, але апошні дроп усё ж такі пакідае надзею на светлую будучыню. Да вашай увагі — лайтовы з магічным поп-рэп рэлізам «Поўня», флоў якога ў гэтай кампазіцыі да болю нагадвае маладога Алега ЛСП, і гэта не дакор!

лайтовы.jpg

Артыст ужо выпусціў EP «Спіралі» і пару сінглаў, але свайго слухача ў агульным сэнсе слова, пакуль так і не знайшоў. Quo vadis, хлопча? Не кажыце ім пра маркетынг, пітч рэлізаў на пляцоўкі, прагрэў аўдыторыі і магічную сілу тыктоку. Выпуск музыкі проста дзеля выпуску музыкі калісьці пераможа (спойлер: не). Агулам даволі лёгкі і меладычны саўнд, які адначасова стаіць дзесьці паміж калыханкай і музыкай для медытацыі. Ці можаце такое ўявіць? Не? Тады варта слухаць! Сам я не аматар мудрагелістасці, і дыялогі Сакрата з Платонам у аўдыяфармаце не замаўляў, але калі вы ўсё ж такі націснеце «плэй» і запусціце гэты трэк, то проста ўяўляйце, нібы плывеце ў чоўне па рацэ і вас нічога, акрамя грошай, зразумела, не турбуе.

Поўня (лайтовы).jpg

Месцамі складана патлумачыць любоў мясцовых артыстаў менавіта да прыметнікаў у сваіх нікнэймах. Вось яны, справа і налева: Кепскі, Антось Звычайны, Байскі і, цяпер ужо, лайтовы. Пра ўсіх гэтых атлантаў, якія распраўляюць плечы, мы абавязкова напішам пазней, а цяпер час пераходзіць да другога рэлізу ў нашым топе.

Nevika — «Любоў»

Файную поп-музыку па-беларуску мы чакалі-чакалі, а ў выніку... кхм, толькі час змарнавалі. Не назаву гэта спекуляцыяй, але заўсёды хацелася б ведаць больш пра той момант, у якім рускамоўны выканаўца раптам вырашае амаль цалкам перайсці ў творчасці на беларускую. Пазналі? Згодны?

nevika.jpg

Nevika не пабаялася быць на баку маргінальнай меншасці, а таму яе новы рэліз «Любоў» ужо можна паслухаць на ўсіх музычных пляцоўках. Адсылак на культавыя фільмы там не чакайце, як і шматлікіх кампліментаў ад мяне. З пункту гледжання гуку — зроблена класна, прадакшн якасны, як і вокладка разам з прома, бо за рэліз адказны беларускі лэйбл Goost Music, а людзі там ядуць свой хлеб не дарма. Ва ўсім астатнім «не фартанула».

Песня ўспрымаецца цяжка, нібы бульба з мясам на ноч, а беларуская мова гучыць дужа ненатуральна. Калі б Хэмінгуэя папрасілі напісаць самы кароткі аповед, здатны расчуліць любога, то па натхненне з вечаровым «Дайкіры» ў руцэ да Невікі ён бы не завітаў. Усё так аднатыпна і пластмасава, што гучыць як «Славянскі базар 2022». Шчыра кажучы, прымушаў сябе даслухаць гэты рэліз да апошняй секунды разоў 5, але прайграў у няроўным баі, жадаючы пачуць штосьці па тыпу Бейонсэ, Арыяны Грандэ, а адчуўшы толькі рэха Олечкі Бузавай. Упэўнены, што на такую музыку знойдзецца аматар, але мы прафесіяналы і таму крочым далей.

Žuravl — «Шторм»

Калі сёння ў нас дзень прыпапсаваных рэлізаў, то дазвольце працягнуць гэтае свята жыцця і закінуць вам трохачковы наўпрост з горада Наваполацка. Менавіта адтуль вакалістка гурта Žuravl, якая, як дыван, які задаваў стыль усяму пакою, кранае нас вакалам на рэлізе «Шторм». Акампанемент ёй складае ўкраінскі гітарыст, таму гурт сапраўды можна назваць інтэрнацыянальным. У сваіх вільготных марах мы ўяўляем, як бы гучаў гэты індзі-поп-трэк па-беларуску, але пакуль ёсць як ёсць.

Меланхалічная кампазіцыя дасць вам прыкладна столькі суму, колькі здолееце несці, і падрыхтуйцеся, што дзесьці пасярэдзіне трэка вакал трошкі разбавяць рэчытатывам. Для дэбюту выглядае даволі рашуча і натхнёна і дае нам узгадаць, што часы, калі ад трэкаў гурта «МЫ» нам зводзіла «олдскулы», не сышлі бясследна.

Рабятам поспехаў, мне класных новых рэлізаў, вам чаго пажадаеце, а беларускай музыцы — развіцця і росту!

Хатні Томпсан, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў

90 гадоў — гэта шмат ці мала? У межах чалавечага лёсу — адно доўгае жыццё. А ў рамках арганізацыі? Магчыма,...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Афіша

  • 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Shuma ў Вільні!

  • 02.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 02.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 02.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 02.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 02.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип