• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.01.2023 | Літаратура Беларуская мова

Лі Лянмінь: кітайскі перакладчык Коласа і Быкава

Так сталася, што творчы шлях Лі Лянміня (1919 — 1991) — аднаго з самых уплывовых кітайскіх перакладчыкаў замежнай літарутуры, які пазнаёміў кітайскіх чытачоў з культавымі раманамі «Авадзень» (Э.Л.Войніч) і «Спартак» (Р.Джаваньолі), мае дачыненне да Беларусі і беларускай літаратуры. Менавіта дзякуючы яго намаганням у 1950-1970-я гады былі пераўвасоблены на кітайскую мову аповесці «Дрыгва» Якуба Коласа і «Трэцяя ракета» Васіля Быкава, піша «Звязда».


1_li_lyamin_fota_li_lyanmin_1_0.jpeg

Лі Лянмінь нарадзіўся ў Чжэньхай, правінцыя Чжэцзян (цяпер раён Бэйлун, горад Нінбо) (Кітай). Падчас навучання ў сярэдняй школе ў 1937 годзе, разам са сваім братам Лі Сямінам браў удзел у «Групе антыяпонскага нацыянальнага выратавання мястэчка Хэнхэсян», дзе яны выконвалі антыяпонскія драмы і песні. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў дырэктарам пачатковай школы, загадчыкам па вучэбнай рабоце і інш. У маі 1942 года далучыўся да антыяпонскай базы ў памежным раёне Хуайбэйсувань для ўдзелу ў рэвалюцыйных дзеяннях. У 1946 годзе ён вярнуўся ў Шанхай і быў прыняты на факультэт замежных моў Універсітэта Хуцзян, праз два гады кінуў вучобу і пачаў перакладаць савецкую дзіцячую літаратуру. У межах руху за супраціў амерыканскай агрэсіі і за аказанне дапамогі карэйскаму народу Лі Лянмін нават стаў перакладчыкам пры маршалу Пэн Дэхуаі ў Карэі. З 1953 па 1986 гг. ён працаваў у выдавецтве «Шанхай шаонянь эртун чубаньшэ», Шанхайскім бюро перакладу і рэдагавання, аддзеле перакладу і рэдагавання «Шанхай івянь чубань» і іншых установах. Лі Лянмінь пераклаў на кітайскую мову «Авадзень» Э.Л.Войніч, «Спартак» Р.Джаваньолі, «Белы раб» Р.Хільдрэта, «Роб Рой» В.Скота, «Качубей» і «Валодзька — партызанскі сын» А.Первянцава, «Малахітавая шкатулка», і «Зялёная кабылка» П.Бажова, «Школу» А.Гайдара, «Запіскі партызана» П.Ігнатава, «Аленяня» М.К.Ролінгс, «Снег ідзе» Л.Варанковай, «Знакамітае качаня Цім» Э.Блайтана; «На моры» «Гвардыі радавой», «Ночка», «Галоўны інжынер» Л.Панцялеева, «Хата пад бярозамі» В.Васілеўскай, «Ягорка» П.Гаўрылава, «Цудоўнае падарожжа Нільса з дзікімі гусакамі» С. Лагерлеф і інш.

Лі Лянмінь пачынаў з перакладаў дзіцячай літаратуры, але ў памяці чытачоў ён застаўся «рэвалюцыйным» перакладчыкам. З 1952 года, калі ён зрабіў пераклад рамана Э. Л. Войніч «Авадзень», Лі Лянмінь выбірае творы пра гераічныя постаці ў сусветнай гісторыі: «Спартак» Р.Джаваньолі, «Белы раб» Р.Хільдрэта, «Качубей» А.Первянцава. У артыкуле «У пошуку слядоў гераічных постацяў — размова пра мой выбар тэмы для літаратурных перакладаў» сам Лі Лянмінь дае такое тлумачэнне: «Галоўныя героі гэтых твораў — мучанікі, гераічныя асобы, якія сфарміраваліся ва ўмовах Вялікай Айчыннай вайны, народна-вызваленчай і класавай барацьбы. Таму выбіраючы тэматыку для маіх мастацкіх перакладаў, я кіраваўся прынцыпам "жыццяпіс гераічнай постаці"... Жыццёвы час абмежаваны, а прастор для навучання бязмежны. Я думаў тады так: сярод вялізнага мора замежных літаратурных твораў трэба ў першую чаргу выбіраць тыя творы, што маюць рэвалюцыйны змест і прынясуць найбольш карысці кітайскаму чытачу. У 1950-я гады адзін за адным выходзілі замежныя мастацкія творы рэвалюцыйнага зместу, якія можна было ахарактарызаваць як "жалезныя характары і кровапралітныя бітвы", іх выданне выклікала чарговую хвалю цікавасці да чытання».

1_li_lyamin_vokladka_apovesci_drygva_ya.kolasa_0.jpg

Коласаўская аповесць пра подзвігі Дзеда Талаша «Дрыгва», па меркаванні Лі Лянміня, была адным з такіх твораў, — пра «жалезныя характары і кровапралітныя бітвы». У Кітаі яе пад назвай «Стары герой-партызан» выдавалі двойчы — у 1958 і 1959 гг. у выдавецтве «Шанхай вэньі чубаньшэ» (ранейшая назва —"Сінь вэньі чубаньшэ"). Упершыню арыгінальны твор быў надрукаваны ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (нумары 5-9, 11, 12) ў 1933 годзе. Асобнай кнігай аповесць выйшла ў 1934 г. «Дрыгва» прысвечана падзеям польска-савецкай вайны 1919–1921 гг. і партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі, на Палессі. Аповесць заснавана на рэальнай гісторыі Васіля Талаша, які стаў прататыпам літаратурнага героя — Дзеда Талаша.

У 1965 годзе ў перакладзе Лі Лянміня выйшла ўжо «жоўтая кніга» беларускага паходжання — «Трэцяя ракета» Васіля Быкава (Шанхайская рэдакцыя выдавецтва «Цзоцзя чубаньшэ»). Аповесць распавядае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі. Артылерыйскі разлік застаецца адрэзаны ад сваіх на трое сутак. У адным акопе аказаліся розныя людзі, і ім трэба адбіць першую танкавую атаку фашыстаў. В.Быкаў разважае, як смяротная небяспека выяўляе сапраўдныя чалавечыя характары. Упершыню аповесць надрукавана ў часопісе «Маладосць» № 2 у 1962 годзе, асобным выданнем «Трэцяя ракета» выйшла таксама ў 1962 г.

1_li_lyamin_vokladka_trecyay_rakety_0.jpg

«Жоўтымі кнігамі» ў Кітаі называлі выданні для «ўнутранага карыстання», прызначаныя для азнаямлення дзеячаў літаратуры і мастацтва з творамі замежнай літаратуры ў якасці адваротнага прыкладу. Такая практыка адбывалася ва ўлонні барацьбы супраць савецкага рэвізіянізму. «Жоўтыя кнігі» пачалі выпускаць ў 1950-я гг., але іх пік — 1960-70-я гг. Сваю назву з’ява атрымала за светла-жоўты колер вокладак, пазней такія кнігі сталі выпускаць у светла-шэрай ці белай вокладцы. Акрамя колеру адметнай вокладку рабіў і надпіс «Для ўнутранага карыстання». «Жоўтыя кнігі» распаўсюджвалі па спісках, асобнікі забаранялася перадаваць староннім людзям.

1_li_lyamin_vokladka_knigi_i.shamyakina_snezhnyya_zimy_0.jpg

Аўтар кнігі «Даследванні рускай літаратуры і перакладу» Цзэн Сыі называе Лі Лянміня таксама перакладчыкам на кітайскую мову яшчэ адной «жоўтай кнігі» беларускага паходжання — аповесці Івана Шамякіна «Снежныя зімы» (выд. «Шанхай жэньмінь чубаньшэ», 1972-1973). Але ў самім кітайскім выданні ёсць толькі пазнака, што пераклад выкананы групай перакладчыкаў Школы кадравых працаўнікоў «7-га мая» пры сістэме перыядычнага друку і кнігавыдання Шанхая. Кітайскае выданне аповесці «Снежныя зімы» падрыхтавана і выдадзена ў гады Вялікай культурнай рэвалюцыі ў Кітаі, калі калектыўнае аўтарства, а значыць і калектыўная адказнасць за пераклад, — даволі зразумелая з’ява.

1_li_lyamin_partret_li_lyanminya_0.jpg

Відавочна, што Лі Лянмінь успрымаў перакладчыцкую творчасць як пэўны грамадскі акт, які патрабуе дакладнага асэнсавання мэты перакладу. Змест, а ў выпадку Лі Лянміня абавязкова пра «пра жалезныя характары», — галоўны складнік падчас выбару твора для перакладу. І дзякуючы намаганням гэтага знакамітага перакладчыка, гераічныя аповесці «Дрыгва» і «Трэцяя ракета» знайшлі свой шлях да кітайскага чытача.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип