• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.05.2023 | Культура

Беларускае дударства будзе ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі

Прапанова надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу «Культура беларускай дуды» была падтрымана 22 траўня 2023 на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Адпаведная пастанова будзе прынята ў хуткім часе, паведамляе Міністэрства культуры ў афіцыйным тэлеграм-канале. 


photo_2023-05-22_13-41-35.jpg

Які інтрумент называецца дудой

Беларускай дудой варта называць канкрэтны від аднагукавай дуды — духавы народны музычны інструмент, які складаецца са скуранога меху, аднаго гуку (бурдону), адной жалейкі (перабор), соскі, а таксама на кожнай з ігравых трубак усталяваны рагаўні-раструбы.

Традыцыйна дуда выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах.

photo_2023-05-22_16-42-03.jpgphoto_2023-05-22_13-33-22.jpg

Цікавыя факты пра дуду

  • Паводле археалагічных крыніц дуда на Беларусі вядома з кан. XIII ст., а упершыню ў пісьмовых крыніцах беларуская дуда ўзгадваецца у кан. ХV ст.
  • Самая ранняя выява дуды на беларускіх землях зафіксавана на керамічнай плітцы XVI ст.

  • Гістарычным арэалам распаўсюду культуры дуды з’яўляецца Віцебшчына, Міншчына і Гродзеншчына, дзе сустракаліся аўтэнтычныя віды дударскай традыцыі з XVІ-XVIІ стст.

  • У 1920 — 1930-х гг. дуда пачала выцясняцца больш «моднымі» на той час смыкамі, кларнетамі, гармонікамі і амаль знікла ў сяр. ХХ ст. Але з пачатку 1980-х гг. пачалося адраджэнне беларускай дуды.

  • На сёння ў Беларусі 30 дудароў-майстроў, а таксама каля 100 аматараў.

photo_2023-05-22_13-41-34.jpg

Мінскім аблвыканкамам запланавана падрыхтоўка дасье «Культура беларускай дуды» для накіравання ў ЮНЕСКА ў 2024 годзе.


Чытайце яшчэ:

Ён такую скрыпку мае, што гаворыць і спявае: Топ-5 беларускіх народных інструментаў


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі»...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі

Любіш вандраваць па Беларусі і цікавішся гісторыяй роднага краю? Адкажы на пытанні нашага тэста ды правер свае...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023
    Вандруем разам
    Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    Вандруем разам
    «Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі
    Музыка
    Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе
    Літаратура Асоба
    Тры цікавыя факты пра раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка»
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Сяргей Харэўскі чытае «Пагоню» Багдановіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з “Гісторыяй за 5 хвілін”
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Культура Замежжа
    У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
    Грамадства Замежжа
    З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога
    Кіно
    Скарбонка беларускага кіно. «Акупацыя. Містэрыі» — культавы фільм, які быў забаронены ў Беларусі, бо вычышчае савецкія штампы пра вайну
    Гісторыя Асоба
    Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    Культура Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    Замежжа
    Пра сучасны белліт без цэнзуры і купюр. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пачынаецца прыёмная кампанія
    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Афіша

  • 07.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Кракаве

  • 07.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 07.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 07.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 07.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип