Пра гэта паведамляе твітэр-акаўнт Беларускага N-корпуса.
Сэрвіс створаны супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
«Сярод нашых задач — павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыя выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову.
Мы можам даць адказы на пытанні, якія датычацца
правапісу,
вымаўлення,
значэння і ўжывання слоў і выразаў.
Таксама мы можам адказаць на пытанні пра гісторыю беларускай мовы, народныя гаворкі, этымалогію, лінгвістычныя выданні», — напісана на сайце «Моўнай даведкі».