• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.09.2022 | Адукацыя Забавы Беларуская мова

Настолкi на роднай мове для дзяцей i дарослых

Гераіня гэтага матэрыялу Наталля Галко працуе настаўнікам і паралельна развівае свой праект настольных гульняў на беларускай мове «Скарбонка гульняў». «Настаўніца» звязалася з Наталляй, каб даведацца больш пра гульні для дзяцей і дарослых, а таксама каб атрымаць порцыю натхнення.


nastolki-na-belorusskom.jpg

«Усё пачалось 5 гадоў таму назад з Social Weekend. Падштурхнулі мяне сябры, якія сказалі, што я ствараю матэрыялы, якія будуць цікавыя іншымi. I на той час на беларускай мове амаль нічога не было. Я адчула, што беларуская мова знаходзіцца ў заняпадзе і патрабуе ўсебаковай падтрымкі. Таму я вырашыла прадстаўляць на Social Weekend праект гульняў для дзяцей i дарослых для вывучэння беларускай мовы.

Падчас удзелу ў SW я пазнаёмілася з суполкай беларускамоўных бацькоў, якія падтрымалі маю ідэю. З дапамогай калег былі апрабаваны і паказалі сваю жыццяздольнасць і эффектыўнасць мае першыя асобнікі на беларускай мове. Паралельна з гэтым, нечакана для сябе, я прайшла ў фінал спаборніцтва і атрымала падтрымку А1. Яны надрукавалі даволі вялікі наклад з трох настолак — «Хто там», «Хованкі з гномікам» і «Усяму свой час», а кіраўнік фонду «Добра» Аляксандр Скрабоўскі фінансаваў сертыфікацыю гульняў. Напэўна, гэты момант і можна лічыць днём народзін праекту «Скарбонка гульняў».

За 5 год я стварыла каля 50 гульняў рознага кшталту:

— граматычныя (дапамагаюць зразумець розніцу паміж беларускім і рускім маўленнем і напісаннем, а таксама засвоіць граматычныя і лексічныя асаблівасці мовы);

— тэматычныя (спрыяюць пашырэнню слоўніка па розных тэмах);

— гульні па навучанні чытанню і «на ўсялякі выпадак» (можна выкарыстоўваць проста, каб прыемна бавіць час па-беларуску).

Вядома, што галоўная задача, якую быў закліканы вырашыць праект, гэта — матывацыя дзяцей і дарослых да вывучэння роднай мовы, бо з настолкамі гэта атрымліваецца значна лягчэй і цікавей, але, акрамя гэтага, гульні дапамагаюць вырашыць яшчэ даволі шмат пытанняў: развіццё ўвагі, памяці, лагічнага і творчага мыслення, а таксама пашырэнне чытацкіх кампетэнцый дзяцей, авалоданне навыкамі працы ў камандзе і інш.

Я раю настаўнікам свае гульнi. Iх можа выкарыстоўваць ў якасці дыдактычнага дапаможніка літаральна на любым этапе ўрока, гледзячы на яго мэты, а таксама на факультатывах і для правядзення пазакласнай работы. Гэта можа быць моўная размінка напачатку ўрока дзеля матывацыі вучняў на працу і замацавання тэмы папярэдняга ўроку; стварэнне праблемнай сітуацыі для ўвядзення ў новую тэму; правядзенне праверкі засваення ведаў індывідуальна або ў групах; рэфлексія напрыканцы ўрока або нават у якасці фізмінуткі.

Наконт узросту гульцоў: калi yапачатку ў праекце было больш развівальна-навучальных гульняў для дашкольнікаў (ад 3+) і малодшых школьнікаў, то зараз у меня ёсць ужо даволі вялікі выбар гульняў для любога ўзросту (у тым ліку і для дарослых) і на любы густ.

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца: «Падарожжа па Беларусі», «Я жыву ў Беларусі», «У народзе кажуць» (фразеалагізмы), «Сказаў як звязаў» (прыказкі), «Літаратурны клуб» (знаёмства з беларускімі паэтамі). Зараз рыхтуецца да друку «Спадчына» (14+). Гэтая настолка пазнаёміць гульцоў з гістарычнай і культурніцкай спадчынай нашага краю, а таксама знакамітымі беларусамі. Я ўпэўнена, што гэтая пазнавальна-прыгодніцкая стратэгія ўпрыгожыць сямейную і сяброўскую вечарыну і будзе цікава не толькі старэйшым школьнікам, але і дарослым.

У гэтым годзе вялікім попытам карысталіся сямейныя гульнятэкі і Літаратурныя КВІЗы для гульцоў рознага ўзросту, якія я праводзіла сумесна з Літаратурным музеем, кавярняй «Над Нямігай», школамі і бібліятэкамі г. Мінска. Яшчэ летась я запусціла ў соцсетках новы праект «Дзеці — дзецям», які закліканы матываваць маленькіх беларусаў да чытання твораў нашых беларускіх пісьменнікаў, а таксама стварэння базы відэа-матэрыялаў для выкарыстання настаўнікамі на ўроках.

Я планую i найдалей распрацоўваць новыя настолкі (мабыць, зараз больш з’явіцца гульняў для дарослых). Мне хочацца дзяліцца сваім вопытам з калегамі праз прэзентацыі, майстар-класы, адукацыйныя і забаўляльныя праекты, а таксама вас чакаюць новыя сшыткі-дапаможнікі на беларускай мове. Планаў шмат і ўсё хочацца рэалізаваць".

Калегi, вам было цiкава даведацца, як можа настаўнiк дадаткова выкарыстоўваць свае уменні, навыкі і здольнасці каб арганізаваць свой праект? Мы хацелі натхніць вас адкрыць свае новыя грані. Магчыма, яны ўжо адкрываюцца? У вас ёсць свой праект, які звязаны з адукацыяй і які вас матывуе рабіць новае? Раскажыце нам аб гэтым. Напішыце нам у каментарах пра тое, што цікава вам. Мы шукаем крыніцы натхнення. Вы можаце быць адным з іх.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама...

valiancina_shauchenka
Асоба

Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»

Яго галоўная праца стала настольнай кнігай паэта Максіма Багдановіча, які вывучаў па ёй родную мову. Гэта быў «Слоўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип