Заўтра, 4 снежня, A2.Print ладзіць урачыстае адкрыццё новай крамачкі беларускай сімволікі па адрасе Pilies g. 6. Час урачыстага адкрыцця — 16.00.
«Мы хочам зрабіць сапраўднае свята з хлапушкамі, паветранымі шарамі, шампанскім і прысмакамі. Не хапае толькі цябе) прыходзь!», — напісалі арганізатары на сваёй старонцы ў Інстаграм.