З’явіўся першы пераклад на беларускую мову знакамітай сагі пра хлопчыка-чараўніка. Пакуль што дасяжны толькі фільм «Гары Потэр і філасофскі камень», піша сайт Штодзень.
Паглядзець стужку па-беларуску можна ў тэлеграм-канале «Кінакіпа». Пераклад і агучка першай часткі «Гары Потэра» — аматарскі.
Дагэтуль былі толькі кнігі ў перакладзе на беларускую мову пра Гары Потэра. У выдавецтве «Янушкевіч» выйшлі тры кнігі патэрыяды: «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і таемная заля», «Гары Потэры і вязень Азкабана».