29 студзеня а 20 гадзіне адбудзецца чарговы эфір паэтак, дзе яны паразмаўляюць пра пра паэзію, рэчаіснасць, новыя кніжкі і ўлюбёныя вершы.
Тэма размовы: «Якія ў паэтак адносіны да рэчаіснасці? Ці ўсё можна паэтызаваць/рамантызаваць?». Удзельніца другога паэтычнага эфіру Крысціна Бандурына сама ёсць адказам на гэта пытанне і ўвасабленнем адносінаў паміж паэзіяй і рэчаіснасцю. Яе творы працвярэжваюць і дапамагаюць усвядоміць сябе і свае стасункі з сусветам, якія, да жалю, часам выяўляюцца аб’юзіўнымі.
Эфір глядзіце па спасылцы.