Пра смерць дырэктара Магілёўскага абласнога тэатра лялек 25 лютага паведаміў тэлеграм-канал Міністэрства культуры.
«Уладзімір Андрэенка ўнёс значны ўклад у развіццё культуры Магілёўшчыны, спрыяў развіццю тэатральнага мастацтва рэгіёна. Пры яго кіраўніцтве калектыву тэатра прысвоена званне «Заслужаны», — адзначаецца ў паведамленні.
Уладзімір Андрэенка пачаў кіраваць тэатрам лялек у 2008 годзе, да таго ўзначальваў дзіцячую музычную школу № 5 у Магілёве.
Летась Лукашэнка ўзнагародзіў яго медалём Францыска Скарыны.