• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.03.2023 | Гісторыя

Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю

«Абавязак старэйшага пакалення — скласці радавод і перадаць яго ўнукам», — раіць гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў. «Мова. Гомель» пагаварыла з адмыслоўцам пра тое, як навучыцца пазнаваць і ўласную гісторыю, і гісторыю роднага Гомеля. У якасці бонусу — спіс літаратуры, вартай для прачытання.


photo_2023-03-27_09-43-54-1024x682.jpgГісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў. Фота: Фота з акаўнта ў Фэйсбуку Яўгена Малікава

Сямейны досвед

«Я ў прынцыпе з дзяцінства гісторыяй цікавіўся. З часам усё гэта ўскладнялася, абрастала новымі тэмамі і падтэмамі і стала прафесіяй», — расказвае Яўген Малікаў пра свае ўласныя пачаткі.

А ў сям’і нехта займаўся гісторыяй?

— Цікавае пытанне. Я калі маленькі быў, чагосьці мяне гісторыя цікавіла, і мама мне манеты падарыла. Адну, потым яшчэ некалькі. Паступова так і фармавалася цікаўнасць. То бок я сам цікавіўся, а мама ўдала падыграла. Спачатку манеты, пасля кніжкі набывала па гісторыі. Таксама ўплывала тое, што лета я ў вёсцы праводзіў. Хаця гісторыя вёскі пачала на мяне ўплываць значна-значна пазней, пад канец універсітэта ў лепшым выпадку.

Нешта ў падсвядомасці адкладалася...

— Тут хутчэй з падсвядомасці «вылезла» нешта, а не туды нешта «адкладалася». Я пачаў разумець, што гістарычныя сямейныя карані па лініі мамы на мяне моцна ўплываюць, калі ўжо ўніверсітэт скончыў. А ў дзяцінстве я проста цікавіўся, і блытаў спачатку, кім я хачу стаць: археолагам ці геолагам, таму што не зусім разумеў розніцу паміж гэтымі словамі, розныя цікавыя камяні шукаў — перш за ўсё крэмень незвычайнай формы.

Уласна цікавасць дзіцячая, плюс мама падыграла: прыносіла аднекуль старыя манеты, кніжкі па гісторыі, вадзіла ў музеі.

— Я ў школе калі вучыўся, то ў Ветцы адкрыўся музей. Мама кажа: давай з’ездзім. Гэта на яе малой радзіме. Мы паехалі. Пасля, недзе гадоў праз 20, я зразумеў, што той дзядзя, які нам праводзіў экскурсію, быў заснавальнік музея Фёдар Рыгоравіч Шкляраў. Ён памёр недзе праз паўгода пасля той экскурсіі. Цяпер, калі мне распавядаюць пра Шклярава, то я дакладна ведаю, як гэты чалавек выглядаў. Вось з такіх «штучак» і складаецца цікавасць да гісторыі.

foto-shklyaray-fr-700.jpg
фота: https://vetka-museum.by/arkhi-navin/adzin-u-poli-ne-voin

То бок можна сказаць, што адзін са шляхоў — гэта сямейны?

— Так, толькі не абавязкова, каб у сям’і былі гісторыкі. Але нейкія сямейныя традыцыі ўплываюць. У маёй сям’і было вельмі важным на Радуніцу ездзіць. Гэта нешта такое рытуальнае было. І зараз я разумею, што гэта быў адзін са шляхоў, які падтрымліваў цікаўнасць да мінулага: спачатку сямейнага, а пасля не толькі сямейнага.

Калі вы хочаце выхаваць гісторыка, то трэба ў сям’і гэта ненадакучліва стымуляваць. У музеі хадзіць, на экскурсіі ездзіць, можа пару манет старых падарыць.

Пошукі каранёў

«Пошук каранёў — вельмі моцны шлях», — заўважае Яўген Малікаў. Хоць дадае, што ў дзяцінстве гісторыяй уласнай сям’і ніхто не цікавіцца. Гэта рэдкія выпадкі, каб школьнік сам шчыра цікавіўся сваімі продкамі. Дарослыя людзі ж наадварот цікавяцца, але тут пачынаецца самае сумнае:

— Радаводам часта пачынаюць займацца, калі памірае апошні, хто пра гэты радавод мог бы распавесці. Фатум нейкі... Я ў такую пастку і сам патрапіў. З адной сваёй бабулькай я ўсё збіраўся пагаварыць пазней, а пазней яна памерла, і засталіся толькі нейкія выпадковыя запісы, якія я зрабіў на нейкім выпадковым агрызку паперы, але яны аказаліся вельмі-вельмі важнымі, фактычна ключамі. Такія сітуацыі адбываюцца таму, што апытваць нашых старэйшых — гэта як бы вы размаўляеце з людзьмі, ведаючы, што яны хутка памруць. А ніхто не хоча пра гэта думаць. Вось кажуць: схадзі апытай сваю бабулю, а гэта азначае фактычна: схадзі апытай сваю бабулю, бо яна хутка памрэ... Хоць гэтую другую частку ніхто не дагаворвае. І таму мы падсвядома не хочам гэтаму «падыгрываць» і не ідзём апытваць. А пасля, калі-небудзь надыходзіць той дзень, калі яны сапраўды паміраюць. І мы губляем свае ключы да нашага мінулага. Вось такая цікавая псіхалагічная штука.

Скласці радавод для дзяцей і ўнукаў

Шукаючы ў Гомелі інфармацыю па шляхце, Яўген трапляў некалькі разоў на сем’і, якія свае радаводы аформілі ў выглядзе кніг на 50-80 старонак, дзе ўсё распісанае, з фатаграфіямі. Яны іх зрабілі, надрукавалі ў тыпаграфіі і раздалі сваім сваякам.

— І гэта рабілі не ўнукі, а гэта рабілі бабулькі і перадалі сваім унукам. Сямейная памяць — гэта ў першую чаргу задача і абавязак старэйшага пакалення! Калі малодшае аказалася больш разумным і пачало пытацца, то гэта добра, але найперш гэта абавязак старэйшага пакалення. Бацькі павінны паклапаціцца, каб у дзіцяці быў радавод.

molodye-gomelchane-na-dzyady4.jpg
Яўген Малікаў праводзіць экскурсію па самых старых могілках у Гомелі — Засожскіх (Навабеліцкіх, )

Падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме

— У кожнага ёсць свае сямейныя фотаальбомы, дзе 99 працэнтаў фатаграфій не падпісаныя. Вось першы крок — падпісаць фатаграфіі. Плюс: можна напісаць успаміны пра кожнага са сваіх сваякоў. Няхай гэта будзе радавод не з 17-га стагоддзя, а толькі ад прабабуляў-прадзядуляў, і добра. Гэта будзе пачатак. А можа дзеці вырастуць, і самі дакапаюцца да 17-га стагоддзя. Важна захаваць для іх гэтыя ключы да сямейнай памяці, якімі яны пасля самі будуць адкрываць дзверы ў архівах.

«Няма такога, што чалавек не мае свайго вялікага сямейнага скарбу», — заўважае Яўген Малікаў, проста ў сілу свайго культурнага выхавання не ўсе разумеюць, што менавіта з’яўляецца гэтым сямейным скарбам.

Хадзіць у музеі, і абавязкова — у Веткаўскі

maisticanapisca3.jpg
Адна з экспазіцый Веткаўскага музея.

— Калі чалавек жыве ў горадзе і хоча больш дазнацца пра гісторыю горада, то: трэба хадзіць на выставы, у музеі, і чытаць кніжкі. І абавязкова хадзіць у Веткаўскі музей. Хоць ён арыентаваны на народную культуру, але пры гэтым дае шмат уяўленняў пра Гомель, пра Гомельшчыну, пра Пасожжа, там шмат культуралагічнай інфармацыі, якая дапамагае зразумець свет нашых продкаў.

БОНУС — СПІС ЛІТАРАТУРЫ, СКЛАДЗЕНЫ ЯЎГЕНАМ МАЛІКАВЫМ

Пяць абавязковых кніг па гісторыі Гомеля:

1.Виноградов Л. Гомель, его прошлое и настоящее. 1142-1900. Гомель, 1900 г.

2. Макушников О.А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII века. Гомель, 2002; 2023.

homel-makushnikov.jpg

3. Морозов В.Ф. Гомель классический. Архитектура. Эпоха. Меценаты. Минск, 1997.

4. Роголев А.Ф. От Гомеюка до Гомеля. Гомель, 1993. (кніга ўтрымлівае шмат бяздоказных сцвярджэнняў, з ёю трэба быць асцярожным! — Я.М.).

8ef24.jpg

5. Гомель. Энциклопедицеский справочник. 1990 г.

Таксама варта прачытаць і гэтыя кнігі па гісторыі Гомеля (але тым, хто прайшоў на другі этап цікаўнасці гісторыяй Гомеля):

1.Кніга «Памяць. Гомель» (два тамы), кніга «Памяць, Гомельскі раён» (2 тамы),

2. Такоева И.Т. Гомельская губерния: как всё начиналось. Неизвестные страницы. Гомель, 2014.

3. Макушников О.А. В поисках древнего Гомия. Гомель, 1994 г.

4. На паграніччы эпох і дзяржаў. Старонкі гісторыі Гомеля (1917–1918) / Валянціна Мятліцкая. — Гомель : Барк, 2021. — 223 с.

11-00011-e1679912063762.jpg

5. Захарин, Б.М. Любимый Гомель. Строительная летопись города // Б.М. Захарин, Ю.Э. Глушаков, А.В. Коноваленко, А.А. Чачин. — Гомель: Издательский дом «Вечерний Гомель-Медиа», 2011. — 344 с.

6. Васькоў, У.І. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны : Гісторыя Гомельскага дэканата / Уладзімір Васькоў ; навук. рэд.: А. В. Белы, В. С. Пазнякоў. — Мінск: Про Хрысто, 2012. — 380 с.

7. Гомель церковный, XVI —XX вв. : исторические очерки / авт. текста, сост.: С. В. Цыкунов, И. В. Ольшанов. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2022.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі»...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі

Любіш вандраваць па Беларусі і цікавішся гісторыяй роднага краю? Адкажы на пытанні нашага тэста ды правер свае...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023
    Вандруем разам
    Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    Вандруем разам
    «Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі
    Музыка
    Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе
    Літаратура Асоба
    Тры цікавыя факты пра раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка»
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Сяргей Харэўскі чытае «Пагоню» Багдановіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з “Гісторыяй за 5 хвілін”
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Культура Замежжа
    У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
    Грамадства Замежжа
    З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога
    Кіно
    Скарбонка беларускага кіно. «Акупацыя. Містэрыі» — культавы фільм, які быў забаронены ў Беларусі, бо вычышчае савецкія штампы пра вайну
    Гісторыя Асоба
    Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    Культура Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    Замежжа
    Пра сучасны белліт без цэнзуры і купюр. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пачынаецца прыёмная кампанія
    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Афіша

  • 07.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Кракаве

  • 07.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 07.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 07.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 07.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип