22 лістапада мастака Алеся Пушкіна перавялі ў гродзенскую турму № 1 на строгі рэжым, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада пастанавіў перавесці на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года.
Напісаць ліст са словамі падтрымкі Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну можна па адрасе: турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.