• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.03.2023 | Грамадства Гісторыя Асоба

Чалавек, які імкнуўся сарваць падзел Рэчы Паспалітай: едзем у Грушаўку, на малую радзіму Тадэвуша Рэйтана

Калі будзеце праездам у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, абавязкова наведайце невялічкую вёску Грушаўка. Тут нарадзіўся шляхціч Тадэвуш Рэйтан. Менавіта ён, разам са сваімі паплечнікамі, у 1773 годзе імкнуўся сарваць Першы падзел Рэчы Паспалітай. Расказваем сумную, але адметную гісторыю самога Рэйтана, сядзібы, якая належала ягонаму роду, а таксама пра тое, што адбываецца ў Грушаўцы зараз.


390.jpg
Сядзіба роду Рэйтанаў пасля рэстаўрацыі, лістапад 2022 г.

Грушаўка знаходзіцца зусім побач з Ляхавічамі — за 5 кіламетраў ад райцэнтра. Тут часткова захавалася сядзіба старажытнага шляхецкага роду Рэйтанаў, які пасяліўся ў Грушаўцы, дзякуючы князям Радзівілам.

Сёння на тэрыторыі былога маёнтка можна ўбачыць родавы дом канца XIX стагоддзя, гаспадарчыя пабудовы і тое, што ад іх засталося, мураванку канца XVII стагоддзя, у якой апошнія дні свайго жыцця пражыў Тадэвуш Рэйтан, алею, возера, брукаванку, рэшткі парку і агароджы. Таксама, недалека ад самой сядзібы, на ўскраіне лесу, размяшчаецца гатычная капліца-пахавальня роду Рэйтанаў.

391.jpg
Грушаўка. Будынак спіртасховішча

392.jpg
Старажытная брукаваная дарога ў Грушаўцы

393.jpg
Капліца-пахавальня роду Рэйтанаў (1911-1914 гг. пабудовы)

394.jpg

395.jpg



Гісторыя мястэчка

Першыя згадкі пра вёску адносяцца да 1551 года. Тады каралева Барбара Радзівіл перадала паселішча Мікалаю Залескаму, а да гэтага маёнтак ўваходзіў у склад Ляхавіцкай воласці і быў уласнасцю самой Барбары.

Па некаторых звестках вёска належала таксама П. Шлягеру, потым, у 1680-1690-х гг. — слонімскаму земскаму суддзі Стафану Бруханскаму, а пасля яго смерці ў 1693 годзе маёнтак і камяніцу ў Нясвіжы набыў мазырскі скарбнік Міхал-Казімір Рэйтан. Вось такім чынам Грушаўкай і пачаў валодаць род Рэйтанаў.

Наступным гаспадаром вёскі стаў сын Міхала — Дамінік Рэйтан. У даволі сталым узросце ён ажаніўся з Тарэзай Валадковіч, са старадаўняга менскага роду Валадковічаў, і пасяліўся ў Грушаўцы, дзе пабудаваў невялікі палац.

396.jpg
Сядзіба ў Грушаўцы на карціне Напалеона Орды, 1860 год

У Грушаўцы ў Рэйтанаў нарадзілася 10 дзяцей, двое з якіх памерлі ў малым узросце. Самым старэйшым быў Тадэвуш Рэйтан, гаворка пра якога пойдзе далей.

Працяг чытайце на Smartpress.by.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання

Сёння, каб упэўнена адчуваць сябе па жыцці, чалавеку неабходна валодаць шматлікімі навыкамі і ўменнямі, трымаць у галаве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама...

valiancina_shauchenka
Асоба

Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»

Яго галоўная праца стала настольнай кнігай паэта Максіма Багдановіча, які вывучаў па ёй родную мову. Гэта быў «Слоўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип