• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.03.2023 | Кіно

Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?

Учора на расійскай платформе START з’явіўся трэйлер серыяла «За паўгадзіны да вясны» («За полчаса за весны»), створанага ў кааперацыі беларускіх і расійскіх кінавытворцаў. Reform.by сабраў звесткі пра кінапраект, які распавядае гісторыю музыканта, стваральніка і кіраўніка ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна.


kadry-z-seriala-pro-mulyavina.jpg
Кадр з серыяла «За паўгадзіны да вясны». Фота: film.ru

1. Ідэя праекта нарадзілася яшчэ ў 2014 годзе

Аказваецца, гісторыя праекта сягае ажно ў 2014 год, калі прадзюсар беларускай прыватнай «Першай КінаВідэаКампаніі» Віктар Лабковіч і яго калега Аляксей Трацюк, генеральны прадзюсар расійскай кінакампаній Yellow, Black and White, вырашылі стварыць фільм пра Уладзіміра Мулявіна.

Па словах Віктара Лабковіча, разам з Аляксеем Трацюком, які, дарэчы, родам з Брэста, яны працавалі над гэтай ідэяй шмат гадоў, і толькі ў 2020 годзе іх сумеснай заяўцы ўдалося выйграць тэндар Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на вытворчасць васьмісерыйнага серыяла. Усяго спробаў падавацца на конкурс Мінкульта было тры, прызнаваўся спадар Віктар, і толькі ўпартаць беларускага прадзюсара дала плён.

Расійская кінакампанія Yellow, Black and White, вядомая такімі гучнымі серыяламі і фільмамі як «Кухня», «Папіны дочкі», «Івановы-Івановы», «Халоп», выглядала дла беларускага ведамства гарантыяй акупляльнасці будучага прадукта. Яшчэ на той час узгадваўся і расійскі Першы канал, лагатып якога цяпер узнікае на пачатку трэйлера, — ён быў агучаны ў партнёрах расійскай кампаніі яшчэ ў 2020-м. Як бачым зараз, па звестках Film.ru, Yellow, Black and White па-ранейшаму засталіся ў вытворцах серыяла, як і ў галоўных прадзюсарах — Аляксей Трацюк, які на сёння ўжо з’яўляецца і сузаснавальнікам анлайн-кінатэатра START — пляцоўкі, дзе будзе прэзентаваны «За паўгадзіны да вясны».

Бюджэт серыяла на момант запуску складаў 4,9 мільёны беларускіх рублёў, палова з якіх была вылучана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Можна сказаць, што галоўныя партнёры, заяўленыя на пачатку, не змяніліся за гэты час, але ж змяніўся, уласна, грамадска-палітычны кантэкст, у якім сумесны беларуска-расійскі прадукт ужо не выглядае тым альянсам, якім ён быў на момант лета 2020 года.

kadry-z-seriala-pro-muliavina.jpg
Кадр з серыяла «За паўгадзіны да вясны». Фота: film.ru.

2. Але хто ў стваральніках?

У рэжысёрах серыяла — расіяне Сцяпан Каршунаў, Аксана Баркоўская, і беларус, які 20 гадоў жыве ў Расіі, — Кірыл Папакуль. Сярод сцэнарыстаў праекта — акрамя расіянкі Ганны Графковай значыцца Руслан Старыкоўскі — сцэнарыст і беларускі музычны менеджар, які супрацоўнічаў у свой час з J:МОРС і Серегой.

Галоўныя ролі ў музычным баёпіку сыгралі акцёры з Расіі — Арцём Валабуеў, Ганна Баншчыкава, Анатоль Лабоцкі, Глеб Калюжны, Ганна Дзямідава, але сярод выканаўцаў можна заўважыць і, скажам, экс-акцёра РТБД Максіма Шышкова, іншых беларускіх артыстаў.

Беларускі ўдзел у карціне, які больш-менш яўна адзначаецца з расійскага боку, — гэта кансультацыі ад старэйшай дачкі Уладзіміра Мулявіна — Марыны Мулявінай. Яшчэ ў ліпені 2020 года Віктар Лабковіч казаў у беларускіх СМІ, што Марына Уладзіміраўна дадала ў сцэнар і фільм свае ўспаміны пра бацькоў, сваякоў, а гэтаксама і калег музыканта. Яна дапамагала ў стварэнні вобразу бацькі і Арцёму Валабуеву, выканаўцу яго ролі. Гэтаксама беларускі прадзюсер распавядаў пра сустрэчы з музыкантамі «Песняроў» Валерыем Дайнекам, Уладзіславам Місевічам, іх парады таксама ўлічваліся пры стварэнні серыяла.

У цэлым, менавіта момант удзелу Марыны Мулявінай, бадай, толькі падкрэсліваецца расійскай кампаніяй у прамоцыі фільма, у астатнім — у прыватнасці, на платформе START Reform.by нідзе не ўдалося адшукаць звестак, што серыял створаны пры ўдзеле «Першай КінаВідэаКампаніі».

Вядома, што здымкі карціны ладзіліся ў Беларусі — у Мінску, Лагойску, Барысаве, а гэтаксама ў Расіі — Калінінградскай і Маскоўскай абласцях, у Маскве.

kadry-z-seriala-pro-milyavina.jpg
Кадр з серыяла «За паўгадзіны да вясны». Фота: film.ru.

3. Так пра што будзе «За паўгадзіны да вясны»?

Планавалася, што серыял ахопіць часавы адрэзак з 1948 да 1990-х гадоў. Музычны баёпік адлюструе тры этапы станаўлення галоўная героя: знаёмства юнага Уладзіміра Мулявіна з музыкай у 1950-я, нараджэнне «Песняроў» у 1960-я, поспех ансамбля ў 1970-я і стварэнне першай рок-оперы «Песня пра долю» па паэме Янкі Купалы.

Стваральнікі падкрэсліваюць «эпічнасць» і «маштабнасць» «За паўгадзіны да вясны».

«Пошук вакалістаў і музы, адносіны з жонкай і дачкой і супрацьстаянне нядобразычліўцам — у маштабным праекце аб геніі, які пакарыў расійскую і заходнюю сцэну. Арыенцір для ўсіх, хто хоча ствараць насуперак усяму», — адзначаецца ў анатацыі да фільма.

Віктар Лабковіч у сваіх сацсетках прызнаўся, што ён вельмі доўга чакаў гэтай карціны. «Гэта лепшае, што было, і будзе..», — эмацыйна напісаў беларускі прадзюсар, для якога выхад на экраны «За паўгадзіны да вясны» — гэта этап завяршэння вялікай працы, якую ён і яго партнёры давялі да канца.

Але якім паўстане створаны серыял — цяжка сказаць, хутка пабачым. Першая серыя з дзевяці, паводле Film.ru, мусіць з’явіцца ў сеціве 31 мая.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі»...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі

Любіш вандраваць па Беларусі і цікавішся гісторыяй роднага краю? Адкажы на пытанні нашага тэста ды правер свае...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023
    Вандруем разам
    Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    Вандруем разам
    «Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі
    Музыка
    Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе
    Літаратура Асоба
    Тры цікавыя факты пра раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка»
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Сяргей Харэўскі чытае «Пагоню» Багдановіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з “Гісторыяй за 5 хвілін”
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Культура Замежжа
    У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
    Грамадства Замежжа
    З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога
    Кіно
    Скарбонка беларускага кіно. «Акупацыя. Містэрыі» — культавы фільм, які быў забаронены ў Беларусі, бо вычышчае савецкія штампы пра вайну
    Гісторыя Асоба
    Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    Культура Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    Замежжа
    Пра сучасны белліт без цэнзуры і купюр. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пачынаецца прыёмная кампанія
    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Афіша

  • 07.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Кракаве

  • 07.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 07.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 07.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 07.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип