Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага прыза міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве? — паведамляе Reform.by.
«Пачупкi», Сцэна са спектакля. Фота: rtbd.by.
Пераможцу абвесцілі 27 сакавіка — у Міжнародны дзень тэатра і ў апошні, восьмы, дзень 16-га тэатральнага форуму «М[email protected].кантакт».
«Пачупкі» — спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Галоўным выяўленчым сродкам у ім з’яўляецца гук. Спектакль — працяг гісторыі «Шлюба з ветрам» і другі крок пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.
Аўтары спектакля «Пачупкі» — Яўген Карняг, Каця Аверкава; рэжысёр — Яўген Карняг; мастак — Таццяна Нерсісян; кампазітар і музычны кіраўнік — Каця Аверкава.
Іншыя прызы форума размеркаваліся наступным чынам: па версіі маладзёжнага журы лепшым прызнаны спектакль «Марыя Сцюарт» Пецярбургскага камернага тэатра «ТОК», а прыз глядацкіх сімпатый дастаўся спектаклю «Людзі Ламанчы» Арлоўскага дзяржаўнага тэатра для дзяцей і моладзі «Вольная прастора».
16-ты Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М[email protected].кантакт» праходзіў з 20 па 27 сакавіка на некалькіх тэатральных пляцоўках Магілёва.
Усяго ў конкурсную праграму з 20 па 27 сакавіка ўвайшлі 19 спектакляў з 4 краін: Беларусі, Расіі, Балгарыі і Казахстана.