• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.02.2023 | Культура

Студэнты БДУКіМ зладзілі тэатралізаванае абрадавае «Вяселле»

Маладосць і экспрэсія маюць такую сілу, што калі справа тычыцца творчасці, то і сталыя майстры не змогуць паўтарыць. Паэты на пачатку творчага шляху пішуць свае найлепшыя радкі часцей, чым у сталыя гады, танцоры выконваюць надзвычайныя партыі, а рэжысёры адкрываюць цэлыя кірункі ў тэатры ці кіно, піша «Звязда».


epizod_sceny_lyalka_dzyacinstva.jpg
Эпізод сцэны «Лялька дзяцінства».

Традыцыя

Сілай маладосці і запалам самых розных энергій было насычана новае тэатралізаванае абрадавае прадстаўленне «Вяселле», пастаўленае студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Прэм’ерныя паказы адбыліся 25 і 26 студзеня на тэрыторыі Спартыўна-культурнага цэнтра ўніверсітэта.

Аўтары падкрэсліваюць: «Прадстаўленне — гэта рэжысёрская інтэрпрэтацыя традыцыйных абрадавых дзей беларусаў, прысвечаных адной з самых галоўных падзей у жыцці чалавека — шлюбу. Відовішча, якое вы пабачыце, з’яўляецца новым поглядам і пераасэнсаваннем моладдзю самых знакавых і адметных момантаў традыцыйнага беларускага вяселля».

Чым жа прываблівае маладых людзей ХХІ стагоддзя тэма традыцыйных абрадаў, якія, падавалася, ужо даўным-даўно сышлі ў нябыт? Вяселле, Купалле, Дзяды і іншыя. Адказ можа хавацца менавіта ў такіх пастаноўках, якія з’яўляюцца зваротам да перарванай традыцыі нашага краю.

Святы, мова, візуальная культура былі і застаюцца тым унікальным інструментам, які для любога народа служыць ключом да свету. Калі звярнуцца да навуковага абгрунтавання, то гэты аспект чалавечага жыцця яскрава тлумачыць гіпотэза Сепіра-Уорфа. Амерыканскія лінгвісты і даследчыкі кагнітыўных працэсаў паасобку прыйшлі да высновы, што мова і яе спецыфічнае выкарыстанне (дыялекты, розныя варыянты адной мовы ў мностве краін) непасрэдна ўплывае на светапогляд і іншыя разумовыя працэсы.

Таму натуральна, што сучасная моладзь цікавіцца велічнай і насычанай спадчынай беларускага народа. Маладыя людзі на стыку эпох, у часы моцных духоўных посткаранавірусных змен спрабуюць спрычыніцца да той асновы, на якой будавалася іх культура і нацыя. Стаць цвёрда на ногі.

padchas_pradstaulennya.jpg
Падчас прадстаўлення

Для беларусаў заўсёды характэрна было паважлівае і трапяткое стаўленне да фальклору і народных традыцый. Фестывалі традыцыйнай культуры нязменна працягваюць збіраць мноства неабыякавых беларусаў. Сучасныя рэміксы і перапрацоўкі народных спеваў, так званы неафолк, з’яўляюцца папулярным музычным кірункам у выканаўцаў. Вяртаюцца маладыя беларусы і да менавіта нацыянальных упрыгажэнняў і адзення.

Такім чынам, абрадавае прадстаўленне ад студэнтаў БДУКМ з’яўляецца натуральным і, больш за тое, неабходным этапам на шляху пошуку моладдзю сябе і месца свайго народа ў сусветнай парадыгме.

Таінства

Тэатралізаваная пастаноўка была рэалізавана з самых розных мастацкіх бакоў: танцы, спевы, візуальныя элементы (святло, адзенне, сцэнаграфія). Удзельнікаў непасрэдна сцэнічнай дзеі — больш за 40 чалавек.

Разам са студэнтамі кафедр рэжысуры і харэаграфіі да стварэння свежай інтэрпрэтацыі традыцыйных шлюбных абрадаў далучыліся і выкладчыкі, мастацкія кіраўнікі Дзмітрый Сергейчук, Міхаіл Мотуз і Ірына Канавальчык.

На сцэне можна было пабачыць ансамбль «Беларуская песня» (мастацкі кіраўнік Ірына Грамовіч) і шоу-балет «DeliANCE» (мастацкі кіраўнік Ганна Швабовіч).

У праграме больш за 17 дзей, якія адпавядаюць пэўным этапам, звязаным з вяселлем: эпізоды да свята, падчас і пасля. Кожная з умоўных частак мае сваё адмысловае мастацкае рашэнне, спалучае ў сабе адразу некалькі вышэйабазначаных мастацкіх напрамкаў, якія адлюстраваны на звычайным беларускім свяце.

Як і для мноства еўрапейскіх народаў, для беларусаў вяселле — сапраўдны сакрамэнт, які з’яўляецца строгім і адназначным варыянтам пераходу і ініцыяцыі. Маладыя змяняюць свой статус, як сапраўдныя хрысціяне разам трымаюць адказ перад Богам. За стагоддзі ў беларускай культуры назапасіўся цэлы пласт традыцый, звычаяў і абрадаў.

Паколькі людзі даўней былі вельмі набожныя і разумелі важнасць стварэння новай сям’і, то і падыход да ўрачыстасці адпаведны. Кожны крок і кожная дэталь вяселля прадыктаваны традыцыяй, павінны супадаць з уяўленнем аб дагматычным. Тычылася гэта літаральна ўсяго: адзення маладых, колькасці гасцей, страў на святочным стале, падарункаў і мноства іншых дэталей.

Усё шчодрае багацце спеваў, жартаў, танцаў і гульняў, якімі суправаджаўся вясельны абрад, дэманструецца гледачам пастаноўкі. Аднак не ў «нафталінавым» варыянце этнографаў, распрацаваным яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя, які час ад часу можна сустрэць дагэтуль. Моладзь падышла да справы сапраўды крэатыўна.

Неабходна адзначыць вобразнасць і відовішчнасць «Вяселля». Аўтары адназначна сур’ёзна паставіліся да рэканструкцыі пэўных вобразаў, якія могуць аказацца даспадобы гледачам. У сцэнах «Мужыцкая праца ў полі», калі выконвалася беларуская народная песня «Ехаў бацька па лучыну», і «Застолле», госці якога спявалі «Чарачка мая», звяртаюцца да казачных матываў.

scena_prynyaccyo_nyavesty_u_hace_zhaniha.jpg
Сцэна «Прыняццё нявесты ў хаце жаніха»

Напаўказачнасць і бяскрыўдная карыкатурнасць дадаюць асаблівага шарму пастаноўцы. Стваральнікі бессаромна згадваюць вобразы, знаёмыя мноству людзей. У сцэне «Застолле», пакуль госці падымаюць чаркі і зычаць доўгіх гадоў і здаровых дзетак, жаніх і нявеста знямела стаяць у цэнтры сцэны. На тварах — непарушная засяроджанасць, разуменне адказнасці моманту і пэўны страх. Такімі менавіта і ствараліся вясельныя партрэты беларусаў у мінулым стагоддзі. Не ў адной сям’і да гэтага часу такія старыя фотаздымкі (часткова дафарбаваныя) усё яшчэ вісяць у бабулінай хаце на пачэсным месцы.

Баланс

На працягу ўсёй тэатралізаванай дзеі аўтары вынаходзяць новыя, сучасныя сродкі аповеду пра добра вядомыя падзеі. Прызнацца, справа надзвычай складаная. Толькі вытанчаны густ дапаможа ўтрымаць баланс — не скапіраваць папярэднікаў, аднак і ў спробе эксперыментаваць не пераўтварыць падзеі ў фарс.

Шырокімі мазкамі акцёры ствараюць сваю карціну. Сцэна «Вясельны цягнік» уяўляе сабой пластычную замалёўку таго, як малады са сваёй дружынай выпраўляўся ў дарогу па маладую. На сцэне разгортваецца неаднаразова бачаная дзея з класічнымі скокамі і карагодамі.

Ужо наступная сцэна «Выкуп» канфліктуе з папярэдняй. Тут апавядаецца аб размове бацькоў нявесты і жаніха пра тое, што апошнія прывезлі і аддаюць, каб забраць чужую дачку ў свой дом. Ды пасля таго, як нарэшце будучыя сваты паразумеліся, сямейныя пары разам з гасцямі зноў вяртаюцца да танца. Толькі гэтым разам пад старадаўнія мелодыі выконваюцца сучасныя танцы, якія маладым людзям, безумоўна, бліжэй.

Стварэнне падобнага дысанансу падкрэслівае эмацыянальнасць і складанасць падзеі. У, падаецца, вясёлай і гарэзлівай сцэне «Застолле», пакуль гучаць тосты і смех гасцей, знаходзіцца месца і для плачу нявесты. Не спыняецца вясёлая гучная музыка і падчас прамовы спалоханай дзяўчыны, якая баіцца будучыні, што палохае яе.

З вялікай павагай і асцярожнасцю абыходзяцца маладыя людзі з няпростымі і інтымнымі тэмамі. Прыкладам, у сцэне пад назвай «Таямніца вянчання» аўтары адмаўляюцца ад выкарыстання прамых сімвалаў веры. Хрысціянскія крыжы пераўтвараюцца ў белыя палотны, на фоне якіх сужэнцы даюць клятвы адно аднаму і Богу.

Сцэна «Шлюбная ноч» таксама атрымала новае, свежае рашэнне. Мастацка-творчае асэнсаванне атрымалася вельмі чыстым і шчырым. У руках маладых людзей — яблык — сімвал спакусы ў хрысціянскай культуры. Зразумелы элемент, які не патрабуе дадатковых тлумачэнняў.

Нельга не адзначыць і надзвычайную натуральнасць рэквізіту. Ад асыпання гасцей-гледачоў сапраўдным зернем, што выклікала бурную рэакцыю публікі, да жывой курыцы, якую маладзёнам падары­лі госці ў апошняй сцэне «Адорванне маладых».

Можна смела сказаць, што маладосць і жывасць не дазволілі засумаваць падчас прагляду, схавалі ўсе недахопы, якія маглі б сапсаваць уражанне, ды дазволілі публіцы эмацыянальна далучыцца да падзей на сцэне, дапамагаючы знайсці той самы ключ да свету, які, безумоўна, мелі нашы продкі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

29 сакавіка сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Пра...

Апошнія навіны

    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип