• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.02.2023 | Кіно

Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі

17 лютага на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю будзе прэзентавана новая арганізацыя беларускай кінематаграфічнай супольнасці — Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе ўтварэнне ўжо падтрымала адна з буйных інстытуцый Еўропы — Еўрапейская кінаакадэмія.


academy-1536x381.png

Арганізацыя мяркуе ўзяць на сябе задачу прасоўваць інтарэсы незалежных кінатворцаў у тым ліку на міжнародных пляцоўках. Ідэя стварыць аб’яднанне нарадзілася пасля пачатку вайны ва Украіне: тады больш за 130 беларускіх фільммэйкераў падпісалі калектыўны стэйтмэнт з асуджэннем ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Салідарнасць кінематаграфічнай супольнасці, дзе кожны ўсё яшчэ выступаў перад выклікамі паасобку, падштурхнула да стварэння інстытуцыі, якая зможа выступаць ад імя незалежных беларускіх кінааўтараў адным голасам.

«Пасля падпісання ліста нашая салідарнасць стала пашырацца, і мы падумалі, што ў нас павінна быць кінаакадэмія — аб’яднанне прафесійных творцаў, якія разам прымаюць рашэнні і разам стаяць за сябе. Падобныя кінаакадэміі ў Еўропе існуюць не адзін дзясятак гадоў і дзякуючы ім мы больш ведаем пра кіно іх краінаў. Нашая задача, каб мы лепш ведалі адно аднаго і разам з тым, каб свет ведаў пра нас», — кажуць сябры ініцыятыўнай групы, што заснавала кінаакадэмію. 

У ініцыятыўную групу ўваходзяць рэжысёры Дар’я Жук, Аляксей Палуян і Андрэй Куціла, прадзюсарка, рэжысёрка і дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская, кінаэксперт і фестывальны адборнік Ігар Сукманаў, кінакрытык Ірэна Кацяловіч. Цяпер кінаакадэмія прымае сябраў.

Аб’яднанне створанае, улічваючы досвед кінаакадэміяў іншых еўрапейскіх краінаў, і ўжо атрымала падтрымку Еўрапейскай кінаакадэміі.

«Мы лічым стварэнне Беларускай незалежнай кінаакадэміі вельмі своечасовым і неабходным. Еўрапейская кінаакадэмія імкнецца спрыяць далейшай інтэграцыі незалежнага беларускага кіно ў агульнаеўрапейскую кінасупольнасць. Нашым беларускім сябрам патрэбная нашая падтрымка ў Еўропе: мы дапаможам наладзіць кантакты з еўрапейскімі кінаінстытутамі, кінафондамі і кінарынкамі. Неўзабаве мы прывітаем Беларускую незалежную кінаакадэмію ў якасці новага сябра Асацыяцыі еўрапейскіх кінаакадэміяў», — кажа генеральны дырэктар і дырэктар Еўрапейскай кінаакадэміі Матэйc Ваўтэр Кноль.

Новае аб’яднанне павінна паспрыяць таму, каб голасам беларускай кінасупольнасці былі менавіта незалежныя кінематаграфісты. Кінаакадэмія такім чынам складае альтэрнатыву кінааб’яднанням ад афіцыйнага боку і мяркуе мэтанакіравана лабіяваць беларускі незалежны кінематограф, пашыраць яго магчымасці, а таксама прасоўваць свабоду ад цэнзуры ды дзяржаўнага ціску. 

Афіцыйна арганізацыю прэзентуюць 17 лютага на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю — у Producers & Projects Hub на галоўнай пляцоўцы EFM Martin Gropius Bau. Тут жа будуць прэзентаваныя 10 беларускіх кінапраектаў у працы для пошуку партнёраў. На Еўрапейскім фільммаркеце, у гатэлі Marriott, таксама будзе працаваць стэнд Беларускай незалежнай кінаакадэміі, да якога далучыцца Леанід Каліценя як прадстаўнік Беларускай сеткі фільммэйкераў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»

Яго галоўная праца стала настольнай кнігай паэта Максіма Багдановіча, які вывучаў па ёй родную мову. Гэта быў «Слоўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

Апошнія навіны

    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип