Уладзіслава Багамольнікава асудзілі трэці раз запар. 1 верасня ён атрымаў 14 сутак арышту, 14 верасня яго перазатрымалі і зноў асудзілі на 15 сутак. Падставай стаў рэпост са СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім». Сёння, як паведамляе канал «Хрысціянская візія», стала вядома, што 16 верасня над святаром адбыўся трэці суд, вынікам якога сталі чарговыя 15 сутак.
Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Служыў на Плошчы Перамен паніхіду па забітым Раману Бандарэнку, аб’яўляў галадоўку ў знак салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам.
ГУБАЗіК брутальна затрымаў святара ў яго кватэры 31 жніўня.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што святара, які дапамагаў украінскім бежанцам, пераследуюць нібыта за збор сродкаў для ВСУ. У інтэрнэце прапаганда разгарнула супраць Багамольнікава цэлую кампанію цкавання і пагроз.
Па тэме:
Святар Уладзіслаў Багамольнікаў не выйшаў на волю