• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.01.2023 | Грамадства Беларусы свету Мастацтва

Беларуская мастачка Таша Кацуба пра перформанс «Воін кахання», палескую вёску і адзіноту ў эміграцыі

18 студзеня ў варшаўскай галерэі Promocyjna адкрылася выстава «209 дзён шэрага» і адбыўся перформанс «Воін кахання» мастачкі Ташы Кацубы. Гэтыя праекты — а па сутнасці, асабістыя гісторыі — нараджаліся ў няпростыя, а нават і драматычныя моманты жыцця нашай госці, піша radiounet.fm.


20.jpeg
Фота з асабістага архіва гераіні

Таша, у Варшаву вы прыехалі з Гданьску. Там знаходзіцеся пасля таго, як мусілі выехаць з Украіны... Натхняе горад?

Я памятаю свае апошнія дні ў Кіеве, я адчувала сябе максімальна разбіта. Але мяне выратавалі словы маёй куратаркі: «Таша — ты не адна, прыязджай, мы цябе чакаем у Гданьску». І я да сёння памятаю яе словы. Калі б яна мне не напісала, я б засталася ў Варшаве, але гэты горад моцна выцягвае энергію. А Гданьск вельмі спакойны, прыгожы, адносна невялікі горад. І там ёсць мора!

Ёсць людзі пра мора ці горы, а яшчэ — пра горад або малыя мястэчкі. Дзе Вам утульней?

Я вырасла ў вёсцы, на Палессі, потым 8 гадоў жыла ў Мінску, там працавала і вучылася. А пасля пратэстаў раптоўна вырашыла вярнуцца. І гэта было лепшае, што можна было зрабіць. Я правяла ў вёсцы паўгады, дзе былі толькі лес, рака, дом, бацькі і творчасць. І тады быццам бы ўсё лішняе сышло і засталося толькі неабходнае мне.

21.jpeg

Як вы адчувалі сябе падчас перформансу «Воін кахання»? Для вас гэта першы такі досвед...

Уся падрыхтоўка да перформанса была вельмі складанай. У апошнія дні ва Украіне я зразумела, як мяне ўсё дастала. Гэта была нейкая злосць з сумам, і нешта яшчэ такое... жаноцкае.

Я падумала, што хачу зрабіць вобраз моцнай ваяўнічай жанчыны, і нарадзіўся чырвоны вобраз. Мне захацелася пафарбаваць валасы ў чырвоны колер, хадзіць на чырвоных абцасах у чырвонай сукенцы з чырвонай памадай на вуснах.

22.jpeg

23.jpeg

Ці атрымліваецца ў Польшчы жыць з мастацтва?

Так, мне вельмі пашчасціла. Людзі мяне самі знаходзяць і прапаноўваюць сумесную працу. Але наконт гэтага было шмат трывог, бо тут больш дарагое жыццё. Я ўжо рыхтавалася ісці працаваць у Бедронку.

Зараз я вучуся на праграме Каліноўскага, вучу польскую мову і пасля збіраюся паступаць у магістратуру ў Акадэмію мастацтва.

Эміграцыя, а тым больш незапланаваная, гэта заўсёды вялікі стрэс, а часамі і драма. Але як паказвае жыццё, нават руіны могуць стаць глебай для нараджэння чагосьці новага і добрага. Якія магчымасці для вас тут адкрываюцца?

З аднаго боку, тут «акно ў Еўропу». Але я пакуль не разумею, што я тут раблю і што буду рабіць. Не магу рэальна ацаніць, што са мной адбываецца. Быццам бы я знаходжуся асобна ад свайго цела. Маё цела знаходзіцца ў Польшчы і нешта робіць, а мая свядомасць у іншым месцы. Зараз я намагаюся гэта ўсё аб’яднаць.

Таша, у снах вы бачыце дом?

Так, мне часта сніцца мая вёска, мой дом. Нядаўна мне ўпершыню прысніўся кашмар, пра вёску. Так было жахліва, я не магла свабодна выказвацца. І гэта было галоўнае, чаму я з’ехала.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

29 сакавіка сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Пра...

Апошнія навіны

    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип