• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.12.2022 | Музыка

Топ-10 зімовых трэкаў па-беларуску ад «Будзьма!»

Вырашылі ўзгадаць зімовыя трэкі разнастайных беларускіх выканаўцаў апошніх дзесяцігоддзяў. Вядома, «зімовых» песняў, выдадзеных беларускімі музыкамі, значна болей, а калядных дык увогуле безліч, але пра іх пазней. Пакуль раім азнаёміцца і з нашай «зімовай» падборкай і падзяліцца ў каментарах сваімі ўлюбёнымі зімовымі трэкамі.


Capture-131-696x412.png

1. Лявон Вольскі — Зімовы дуб (на словы Уладзіміра Караткевіча).

Песня з нявыдадзенага праекта 2001 года «Скрыпка дрыгвы» ў выкананні Лявона Вольскага на словы Уладзіміра Караткевіча. 26 лістапада мінулі 92 ўгодкі з дня народзінаў пісьменніка, яшчэ і таму дадзены трэк лічым вартым таго, каб яго зараз узгадаць. Паслухаць можна тут. 

2. Андрэй Макарэвіч — Снег.

Песню «Снег» у перакладзе Юрыя Несцярэнкі лідар «Машыны часу» запісаў у 2015 годзе ў межах праекту «Global Reload» парталу Tuzin.fm і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

«Па-беларуску надта цікава паспрабаваць, бо гены ўсё ж такі маю, — распавядаў некалі Андрэй Макарэвіч. — Я вельмі добра памятаю моцны беларускі акцэнт маёй бабулі. Яна была з Пагодзіна, з сяла, якое тады Блудзінам звалася, а побач вёска Маліч, гэта Заходняя Беларусь. І вось бабуля казала: «шчы», «шчука», згадваю як цяпер». Для мяне гэта паклон маім продкам, якіх ужо няма на гэтым свеце», — сказаў Макарэвіч пра песню па-беларуску.

3. Алесь Дзянісаў — Іржавы дуб (на словы Уладзіміра Караткевіча).

Песня з акустычнага альбома музыкі на словы Уладзіміра Караткевіча «Леаніды вяртаюцца», які быў выдадзены летась. Пра тое, што Лявон Вольскі ўжо спяваў «Зімовы дуб» (на альбоме Дзянісава — «Іржавы дуб»), Алесь даведаўся ад самога Вольскага, калі скінуў яму сваю працу. Атрымалася цёплая, меладычная лірыка, якая адпавядае атмасферы верша беларускага класіка.

4. Троіца — Зіма з летам.

Насамрэч гэтая песня Троіцы з цыклу вясновых народных спеваў пра тое, як зіма з летам сустракаюцца. Тэкст спеву «Зіма з летам» Іван Кірчук, лідар гурта, узяў са зборніка беларускай народнай творчасці «Веснавыя песні». Музыку да яе напісала этна-трыа «Троіца».

5. Recha — Снег.

Песня «Снег» з альбома гурта «Перайначыць». Да традыцыйнага складу Recha тут голасам далучылася Паліна Паланейчык, а смыкам Кацярына Дарашкевіч. Настрой песні вельмі трапна перадае відэа да яе. Гісторыя, што разгортваецца ў кліпе, нагадвае падарожжа Алісы ў краіну цудаў. Дзяўчына ўцякае ад шэрай рэчаіснасці ды трапляе ў зачараваны лес. «Спрабуй яшчэ!» — падбадзёрваюць музыкі ўсіх, хто стаміўся, адчаіўся, зняверыўся. Спрабуй яшчэ — і ўсё атрымаецца, мары здзейсняцца, цуды спраўдзяцца!

6. Zvonku — Сьнежная.

Снежны трэк гурта Zvonku выдадзены мінулай зімой. Музыкі намагаліся зрабіць песню цёплай і ўтульнай, натхняліся сваімі ўспамінамі з дзяцінства: «Калі кладзешся спаць, марыш аб нечым, глядзіш, як святло фараў паўзе па столі, гадзіннік цікае ў цішыні, і так хораша на душы робіцца, так цёпла. Бо дзяцінства — бесклапотны час, калі ўсё наперадзе, а ўсе праблемы дзесьці далёка. Зараз нам усім гэтага не хапае, такога простага шчасця, нейкай радасці, цудаў. Таму ўсе гэтыя эмоцыі мы сабралі ў гэтым трэку».

7. Leibonik — Снежань

Самая зімовая і абнадзейваючая песня гурта, пра блізкасць, цеплыню і адчуванне свята. З’явілася на стрымінгах толькі ў 2021 годзе, хоць напісаная значна раней.

8. Vodar — Зіма

Цёплы, меладычны спеў гурта здольны сагрэць у самыя суворыя халады. Трэк запісаны ў 2017 годзе ў межах альбома «Дарогі, якія мы выбіраем».

9. Харлі — Снежань

Чароўная зімовая песня ў выкананні Яўгена Чалышава і Карэна Карапецяна, на словы саліста гурта «Харлі».

10. Rahis — Зьнічкі

Сагравальны зімовы трэк з альбома гурта Rahis «Паміж сонцам і хмарамі», запісанага ў 2015 годзе.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Shuma ў Вільні!

  • 02.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 02.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 02.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 02.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 02.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип