• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.05.2023 | Культура Мастацтва

У Палацы мастацтва стартаваў «Арт-Мінск». Чым вылучаецца сёлетні фестываль?

12 мая ў Мінскім Палацы мастацтва распачаў сваю працу фестываль «Арт-Мінск», які ўжо 8 год прыцягвае да сябе ўвагу мастакоў, гледачоў і мастацтвазнаўцаў. Не выключэнне і сёлетні фэст. Толькі гэтым разам ён прыцягвае ўвагу не гучнымі імёнамі, не запамінальнымі карцінамі, не скандаламі са зняццем прац нязручных аўтараў, ён прыцягвае ўвагу сваёй цішынёй. У вычашчаным ад іншадумства Мінску адбываецца такі ж прычасаны да непазнавальнасці фестываль.


палац мастацтва 2.jpg

Калі вы толькі пачынаеце цікавіцца сучаснымі беларускімі мастакамі, ёсць верагоднасць, што для вас змены ў атмасферы выстаўленых прац будуць не такімі відавочнымі, як для тых, хто ўжо неаднаразова наведваў мерапрыемствы «Арт-Мінска».

З 2018 года фестываль быў рэкламнай пляцоўкай для маладых беларускіх мастакоў, але пасля падзей 2020 года ён прайшоў праз моцныя, амаль руйнуючыя змены. «Чорныя спісы» непатрэбных аўтараў, змены ў Кодэксе аб культуры з патрабаваннем абавязковага зацвярджэння спіса мастакоў і іх прац прыводзяць да таго, што з выставаў амаль цалкам выкрэсліваюцца творы на гістарычную тэматыку, працы, якія прымушаюць шукаць алегорыю і маюць грамадска-палітычную афарбоўку.

палац мастацтва 3.jpg

І хаця арганізатары прыклалі шмат намаганняў, каб прыцягнуць да сябе ўвагу падчас адкрыцця мерапрыемства, запусцілі традыцыйнае галасаванне з выбарам найлепшай працы фэста, у сучасных умовах гледачам усё цяжэй і цяжэй будзе знайсці прагрэсіўныя рысы эмацыйна роўнага ў гэтым годзе «Арт-Мінска».

Дык чаму нягледзячы на пералічаныя вышэй мінусы варта ўсё ж такі схадзіць на фестываль сёлета?

палац мастацтва 4.jpg

Таму што пакуль яшчэ вы можаце ў Палацы мастацтва пабачыць творы любімых маладых аўтараў. Вы можаце паспрабаваць зразумець філасофію карцін Алесі Скарабагатай, адчуць шматлінейнасць графікі Фёдара Шурмялёва, пабачыць каляровы свет чароўных чалавечкаў Валерыя Славука, усміхнуцца ад лёгкага гумару прац Наталлі Ліпскай, вырашыць, якой з каралеўнаў — Барбары Радзівіл ці Боне Сфорцы — больш падыходзіць вобраз, увасоблены ў скульптуры A.Nich, перахапіць позірк палескай бабулі Настассі Чадзій, ледзь не заплакаць ад безвыходнасці каля трыпціха Віктара Сянькова і знайсці для сябе новыя імёны мастакоў, за творчасцю якіх абавязкова захочацца сачыць.

photo_2023-05-15_11-23-24.jpg

photo_2023-05-15_11-23-38.jpg

photo_2023-05-15_11-23-43.jpg

photo_2023-05-15_11-23-48.jpg

Дзе месціцца?

пр-т Незалежнасці, 47 (м.Плошча Якуба Коласа)

Калі працуе?

з 11 да 20 гадзін (аўторак-нядзеля) да 18 чэрвеня.

Колькі каштуе?

12 руб. — дарослыя; 8 руб. — ільготны.

Што трэба ўзяць з сабой?

Тэлефон, каб даведацца кошт карціны і запісаць прозвішча цікавага аўтара.

Колькі часу зойме наведванне?

Залежыць ад таго, наколькі доўга будзеце натхняцца новымі аўтарамі і захапляцца працамі вядомых мастакоў.

Каму цікава?

Усім неабыякавым да мастацтва і тым, хто толькі становіцца такім.

Магдалена Адынец, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў

90 гадоў — гэта шмат ці мала? У межах чалавечага лёсу — адно доўгае жыццё. А ў рамках арганізацыі? Магчыма,...

valiancina_shauchenka
Музыка Музыка

Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было

30 траўня гурт "Петля Пристрастия" выступіў у Берліне з прыўкрасным вясновым канцэртам! Паглядзіце і ацаніце атмасферу канцэрта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Афіша

  • 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Shuma ў Вільні!

  • 02.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 02.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 02.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 02.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 02.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип