• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.03.2023 | Замежжа

У вандроўкі па беларускай мінуўшчыне «водзіць» падлеткаў у Беластоку гісторык Уладзімір Арлоў

Цягам ужо больш за два месяцы ў Беластоку знакаміты гісторык Уладзімір Арлоў праводзіць заняткі ў сваёй гістарычнай школе для падлеткаў. Вербальныя вандроўкі ў мінулае заканчваюцца віктарынай і прызамі, — піша «Радыё Ўнэт».


arlou.png

Хоць заяўленая мэтавая аўдыторыя гістарычнай школы Уладзіміра Арлова — падлеткі ад 12 гадоў і старэйшыя, на заняткі, якія адбываюцца два разы на месяц, прыходзяць і дарослыя. Бо расповяды пры слаўную беларускую мінуўшчыну з вуснаў дасведчанага спецыяліста — гэта каштоўнасць, якую не варта абыходзіць увагай. І тут цяжка не пагадзіцца са спадаром Уладзімірам, што гістарычнай памяць здольная аб’яднаць народ, даць яму сілу ў цяжкія часы. Больш за тое, гэтая памяць разам з мовай народа абароніць дзяржаву лепей за любую армію, з чаго і ўзнікла ідэя стварыць гістарычную школу ў Беластоку.

Апошняй на даны момант вандроўкай па беларускай мінуўшчыне з Уладзімірам Арловым стала падарожжа ў свет вялікалітоўскіх рыцараў і бітвы пад Оршай, якая неад’емна звязана з імем князя Канстанціна Астрожскага. Гісторык распавёў пра абарону Вялікага княства Літоўскага ад татараў і Масковіі, якая на той час ужо вызвалілася з-пад улады Залатой Арды, але па сутнасці зрабілася яе адбіткам — і па пабудове дзяржаўнай структуры, і па ідэі панавання над усім светам, што, па меркаванні Уладзіміра Арлова, знайшло выражэнне ў формуле «Масква — Трэці Рым, а чацвёртаму не бываць».

На ўроку гаварылася пра рыцарскія законы і правілы, пра рыцарскую зброю і, канешне, рыцарскія турніры.

arlou-2.png

Як адзначае Уладзімір Арлоў, пакуль цяжка сказаць аб нейкіх папярэдніх выніках яго навучальных вандровак, бо школа ўсё ж такі не так даўно пачалася, але ён мяркуе, што заняткі будуць працягвацца, прычым нават у наступным навучальным годзе. Сваіх слухачоў ён акрэслівае як даволі дасведчаных, якія не баяцца ўступаць у спрэчкі і палеміку. Дарэчы, Уладзімір Арлоў чытае лекцыі не толькі ў Беластоку.

Варта прызнаць, што такія вандроўкі па гісторыі знаходзяць водгук у тых, на каго яны арыентаваны. Некалькі прыйшоўшых паслухаць гісторыка падлеткаў, асабліва стаўшых прызёрамі віктарыны з пытаннямі па тэме ўрока, далі станоўчыя водгукі.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй:

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў

90 гадоў — гэта шмат ці мала? У межах чалавечага лёсу — адно доўгае жыццё. А ў рамках арганізацыі? Магчыма,...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Афіша

  • 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Shuma ў Вільні!

  • 02.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 02.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 02.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 02.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 02.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип